23 снежня 2024, панядзелак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла патрабуе не рэгістраваць ініцыятыўную групу дыктатара

25

Юрыст спадзяецца, што яго ініцыятыва звароту з заявай у ЦВК стане прыкладам, які пераймуць іншыя грамадзяне Беларусі.

Юрыст праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйла рыхтуе заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію з патрабаваннем адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Сваю ініцыятыву Гары Паганяйла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» пракаментаваў так:

«Ініцыяваны ім рэферэндум 17 кастрычніка 2004 года - незаконны і неканстытуцыйны. Вынікам яго правядзення стала ўзурпацыя ўлады ў Беларусі, улады аднаго чалавека на неабмежаваны тэрмін і, фактычна, змены канстытуцыйнага ладу ў краіне. Такія змены дзеючай Канстытуцыі і законаў не могуць быць прызнаныя легітымнымі. Усе органы ўлады ў РБ і адказныя асобы павінны кіравацца гэтымі пазіцыямі і захоўваць дзяржаўны канстытуцыйны лад», - кажа Гары Паганяйла.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках