24 снежня 2024, aўторак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 снежня

265
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 снежня

«Палата прадстаўнікоў» зацвердзіла сёння дату прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Як і пісаў сайт charter97.org, прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня. За прагаласавалі аднагалосна ўсе 108 «дэпутатаў».

Паказальна, як праходзіла абмеркаванне пытання аб даце выбараў у «палатцы». Як стала вядома charter97.org, «дэпутат» Анатоль Глаз прапанаваў правесці выбары 6 лютага, але яго прапанова не была падтрыманая ніводным «палатачнікам». А «дэпутат» Уладзімір Здановіч адразу ж стаў агітаваць за Аляксандра Лукашэнку. Ён прапанаваў усім «дэпутатам» распавядаць на месцах, як добра жыць пры цяперашняй уладзе. Свой выступ ён скончыў словамі: «Навошта нам хтосьці іншы?».

У адпаведнасці з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта прызначаюцца «палатай прадстаўнікоў» не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі сканчаюцца 6 красавіка 2011 года.

Напісаць каментар 265

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках