23 снежня 2024, панядзелак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Еўразвяз дамаўляюцца пра бязвізавы рэжым

7

Украіна і Еўразвяз дасягнулі агульнага бачання працэсу пераходу на бязвізавы рэжым, заявіў 13 верасня ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч у Брусэлі.

Як паведамляе РІА «Новости», пасля сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскага савета Херманам ван Рампёем украінскі прэзідэнт распавёў пра распрацоўку плана дзеянняў па пераходзе на бязвізавы рэжым. Януковіч выказаў надзею, што гэтая праца будзе завершана да наступнага саміта Украіна - ЕЗ 21 лістапада.

Пры гэтым прэзідэнт Украіны ўказаў на неабходнасць ажыццяўлення «шэрагу сістэмных рэформаў» у краіне, якія дазволяць забяспечыць больш хуткую асацыяцыю краіны з ЕЗ.

«Для нас паняцце інтэграцыі ў ЕЗ у першую чаргу азначае імплементацыю ўнутраных структурных рэформаў, мэта якіх павысіць жыццёвыя стандарты на Украіне, зблізіць іх з еўрапейскім узроўнем», - сказаў Януковіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках