23 снежня 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голос России»: Праз паўгады ўлада ў Беларусі можа памяняцца

25
«Голос России»: Праз паўгады ўлада ў Беларусі можа памяняцца

Апазіцыйныя кандыдаты прапануюць Расеі новы фармат стасункаў, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве.

Як перадае радыёстанцыя «Голос России», стасункі Масквы і афіцыйнага Менска ў хуткім часе могуць пагоршыцца. Такое становішча будзе захоўвацца да таго часу, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка, лічаць эксперты.

Тым часам незадоўга да выбараў новага кіраўніка беларускай дзяржавы прадстаўнікі апазіцыі выступаюць за ўмацаванне і развіццё сувязяў з Расеяй.

Апазіцыйныя кандыдаты маюць намер прапанаваць Расеі новы фармат стасункаў, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве, пазбаўленым залішняй ідэалагізаванасці. Такой пазіцыі прытрымваюцца памяркоўныя кандыдаты, якія выступаюць за актыўны дыялог паміж Менскам і Масквой.

Нацыяналістычна настроеныя палітыкі па-ранейшаму ўголас заяўляюць пра змову Крамля супраць Беларусі. Зрэшты, іх шанцы атрымаць перамогу вельмі ўяўныя. Як не стоадсоткавыя і шанцы Аляксандра Лукашэнкі. Цалкам магчыма, што праз паўгады ўлада ў Беларусі памяняецца, і Масква, натуральна, думае пра вектар узаемадачыненняў з рэспублікай пасля лютага 2011 года.

Нядаўна на постсавецкай прасторы з'явілася новая цікавая мадэль, прадстаўленая ўкраінскім лідэрам Віктарам Януковічам. Ён абвяшчае рух у ЕЗ на фоне відавочных паляпшэнняў стасункаў з Расіяй. Так можа быць і ў выпадку з Беларуссю, перакананы лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і адзін з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў:

«Я лічу, што Беларусь і Расея заўсёды будуць стратэгічнымі партнёрамі. Але, тым не менш, мы павінны быць у Еўропе. І тут ніякай супярэчнасці няма».

Вядома, еўрапейскія кантакты трэба захоўваць, але яны ніколі не заменяць стасункаў з Расеяй, у сваю чаргу лічыць дырэктар беларускага Інстытута эканомікі Пётр Нікіценка: «Аб'ектыўна пытанне пра тое, каб Беларусі змяніць стасункі з Расеяй і пераходзіць на стасункі з Захадам, не стаяла ніколі. Бо Расея - гэта інтэлектуальная і рэсурсавая кладоўка свету, а мы знаходзімся побач».

Выпадак з гібеллю беларускага апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна зноў абвастрыў дыскусію вакол лёсу палітычнай апазіцыі ў рэспубліцы. Журналіст сайта charter97.org, заснавальнікам якога быў Бябенін, Наталля Радзіна сцвярджае, што ў самагубства Алега Бябеніна не верыць ніхто з яго сяброў і сваякоў.

Калега загінулага выказвае падзяку расейскім журналістам за іх адкрытую і аб'ектыўную інфармацыю, дэфіцыт якой назіраецца ў Беларусі. Дарэчы, у сваёй працы сайт charter97.org неаднаразова выкарыстоўваў матэрыялы радыёстанцыі «Голос России». Наталля Радзіна ўпэўненая ў захаванні канструктыўных расейска-беларускіх стасункаў:

«У Беларусі няма антырасейскіх настрояў. Беларусы ставяцца да расейцаў вельмі добра. Мы - суседскія краіны, братэрскія народы. Таму тут можа ісці гаворка толькі пра пагаршэнне адносінаў да дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Вельмі важна, што сёння кіраўніцтва Расеі стала казаць праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі», - сказала Наталля Радзіна ў інтэрв'ю «Голосу России».

Гэтыя словы яшчэ раз пацвярджаюць, што беларуская апазіцыя, яшчэ год-другі таму арыентаваная выключна на Захад, сёння ўсведамляе ўсю важнасць шматгранных сувязяў з Расеяй. У цяперашняй сітуацыі апазіцыйныя беларускія палітыкі разважаюць пра найбліжэйшага суседа як пра ключавога партнёра.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках