26 снежня 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан заклікае правесці поўнае і празрыстае расследаванне смерці Алега Бябеніна

9
Кэтрын Эштан заклікае правесці поўнае і празрыстае расследаванне смерці Алега Бябеніна

Па словах Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ, журналіст быў «адным з ключавых людзей, якія заклікалі да правядзення рэформаў у Беларусі».

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікае правесці «поўнае, незалежнае і празрыстае расследаванне» смерці беларускага апазіцыйнага актывіста і журналіста Алега Бябеніна, паведамляе БелаПАН са спасылкай на еўрапейскі інтэрнэт-партал EUobserver.

Прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Мая Качанчыч заявіла, што ў офісе Эштан са шкадаваннем даведаліся пра трагічную гібель Бябеніна. Паводле яе словаў, ён быў «адным з ключавых людзей, якія заклікалі да правядзення рэформаў у Беларусі».

Адказваючы на пытанне пра тое, наколькі інцыдэнт можа паўплываць на рашэнне ЕЗ па пытанні санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якое будзе прынятае ў кастрычніку 2010 года, Качанчыч сказала, што ЕЗ «пільна сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне».

Як паведамлялася раней, цела Алега Бябеніна было знойдзенае 3 верасня ў хаце на лецішчы, размешчаным у Дзяржынскім раёне. Журналіст вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да лесвічнага пралёта, побач знаходзіўся павалены зэдлік. У Генпракуратуры паведамілі, што ў першую чаргу разглядаецца версія аб самагубстве. Аднак сябры, сваякі і калегі загінулага сумняваюцца ў тым, што апазіцыйны журналіст мог пайсці з жыцця добраахвотна.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек ужо заклікаў улады Беларусі правесці «поўнае і празрыстае» расследаванне абставінаў смерці Бябеніна. З аналагічнымі заявамі выступілі дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па Беларусі Сініка Хурскайнэн, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч, Еўрапейская федэрацыя журналістаў, арганізацыя «Індэкс цэнзуры», Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, «Рэпарцёры без межаў», Камітэт абароны журналістаў, Беларуская асацыяцыя журналістаў і іншыя арганізацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках