Мядзведзеў кажа «не» дзяржрэгуляванню Інтэрнэта
7- 10.09.2010, 15:42
Інтэрнэт жыве паводле сваіх законаў, лічыць прэзідэнт Расеі.
Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра адсутнасць намераў дзяржавы рэгуляваць Інтэрнэт. Адказваючы на пытанні на сустрэчы з палітолагамі ў Яраслаўлі ў пятніцу, прэзідэнт адзначыў, што адказвае «не» на прапанову аб рэгуляванні Інтэрнэта, паведамляе «Інтэрфакс».
«Расейскі ўрад увогуле не займаецца Інтэрнэтам. Інтэрнэт жыве паводле сваіх законаў - такіх жа, як у іншых краінах», - сказаў прэзідэнт Расеі.
Гаворачы пра ролю электронных СМІ, ён адзначыў, што многія ўвогуле не карыстаюцца іншымі мас-медыя, дадаўшы, што роля Інтэрнэта павышаецца.
«Я вельмі рэдка зараз гляджу тэлевізар», - дадаў Мядзведзеў.