23 снежня 2024, панядзелак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў

147
Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў

Беларускі дыктатар абвінавачвае Крэмль у арганізацыі падпала ля расейскай амбасады ў Менску.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праваахоўныя органы старанна адпрацуюць версію магчымай датычнасці расейскага боку да інцыдэнту, які адбыўся на тэрыторыі амбасады РФ у Менску.

«Хутчэй за ўсё, напэўна, ім патрэбны быў гэты інцыдэнт, каб паказаць: вось бачыце, які там урад, Лукашэнка, які ледзь не сам зладзіў гэты тэракт, як яны яго называюць, і падпалілі аўтамабіль расейскай амбасады. Падонкі і нягоднікі», - заявіў Лукашэнка ў сераду, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

«Атака адна, атака другая, атака трэцяя ў СМІ, беспрэцэдэнтны ціск у эканоміцы. Не атрымліваецца. Хацелі прэзідэнта нахіліць - атрымліваецца наадварот. Трэба шукаць іншыя метады», - сказаў Лукашэнка. Таму, паводле яго словаў, «гэта (датычнасць расейскага боку да інцыдэнту - ІФ) цікавая версія і мы будзем яе адпрацоўваць».

Кіраўнік заявіў, што беларускі бок «імгненна выявіў падпал і прапанаваў расейскай амбасадзе дапамогу. Але яны сказалі, што справяцца самі».

Паводле яго словаў, «што датычыць гэтай хуткай абвінаваўчай рэакцыі з боку Расеі, дык я пачынаю падумваць пра тое, каму гэта трэба было». «Нам гэта трэба было з чарадой гэтых прапагандысцкіх фільмаў? Ну, ужо ніяк нам гэта не трэба было. Тым больш - беларускаму прэзідэнту гэта на шкоду. Таму спіхваць гэта на тое, што мы ведалі і не прадухілілі... Гэта падонкі і ідыёты», - сказаў Лукашэнка. «Гэты абвінаваўчы тон вяшчальнікаў Крамля кажа пра тое, што праваахоўным органам трэба ўважліва паглядзець на гэты інцыдэнт», - адзначыў кіраўнік, каментуючы выказванні расейскіх палітыкаў пра тое, што беларускія ўлады ведалі пра акцыю, якая рыхтавалася, але не прадухілілі яе.

«Ну, а тое, што мы нясем адказнасць - гэта цалкам слушна. Мы за гэта адказваем і зробім усё, каб разабрацца, што адбылося», - заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка таксама заявіў пра ўзмацненне інфармацыйнага ціску на сваю сям'ю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, адрэагаваўшы, у прыватнасці, на тое, што, нібыта, для яго малодшага сына Мікалая будуюць адмысловую школу.

«Скончыцца гэты перыяд пасля выбараў і пра гэта ніхто пісаць не будзе. Хапаюцца за што заўгодна. Ну, нягоднікі. Я вельмі хваравіта рэагую, калі чапаюць маіх дзяцей і сям'ю», - заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік звязвае з'яўленне падобных інфармацыйных укідак з тым, што «гэта звычайныя ўкідкі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў». «Ужо шмат што сказана: фашыст, злодзей, які крадзе штогод да 7 мільярдаў даляраў. Напэўна, нават чыноўнік з Крамля не можа штогод красці 7 мільярдаў даляраў», - сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка, «калі чалавек скраў і вы гэта ведаеце, дык скажыце, дзе гэтыя грошы». «Калісьці Буш шукаў на самым высокім узроўні, арыштоўваў мае рахункі. Я сказаў: знойдзеце - забірайце. Але дагэтуль ніхто нічога не знайшоў», - адзначыў Лукашэнка. Акрамя таго, ён дадаў: «Знайдзіце доказы і пакладзіце на стол». «Гэта злодзеі, якія хочуць зрабіць з мяне і тых, хто побач са мной, такіх жа злодзеяў, як яны самі, хаця б ў СМІ», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках