Беларускі дыктатар павіншаваў лівійскага з Днём рэвалюцыі
4- 1.09.2010, 9:05
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Лівіі Муамара Кадафі і лівійскі народ з нацыянальным святам - Днём рэвалюцыі.
Беларускі кіраўнік заявіў, што Рэспубліка Беларусь разглядае Вялікую Сацыялістычную Народную Лівійскую Арабскую Джамахірыю ў якасці надзейнага і вернага партнёра на афрыканскім кантыненце.
«Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам і надалей умацоўваць узаемавыгаднае беларуска-лівійскае супрацоўніцтва на карысць нашых народаў», - гаворыцца ў віншаванні.