23 лiстапада 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ: Напад на амбасаду выклікае недавер і напружанасць

32

Міністэрства замежных справаў РФ выказала абурэнне ў сувязі з нападам на амбасаду РФ у Беларусі.

На тэрыторыю амбасады напярэдадні былі кінутыя дзве бутэлькі з запальнай сумессю.

«Расцэньваем гэтае здарэнне як абуральны акт, за якім праглядаецца імкненне пэўных сілаў паспрабаваць перашкодзіць нармальнай працы амбасады і прыўнесці ў двухбаковыя стасункі элементы недаверу і напружанасці», - кажацца ў заяве МЗС РФ, распаўсюджанай у аўторак, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Расейскі бок настойвае на правядзенні аператыўнага і стараннага расследавання ўсіх абставінаў гэтага здарэння, выяўлення і пакарання арганізатараў і выканаўцаў злачынства», - адзначаецца ў дакуменце.

«Зыходзім з таго, што з боку праваахоўных органаў Беларусі будуць прынятыя ўсе неабходныя меры для безумоўнага недапушчэння падобных акцыяў у будучыні», - кажацца ў заяве расейскага знешнепалітычнага ведамства.

Увечары 30 жніўня невядомыя зламыснікі кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю на тэрыторыю амбасады РФ у Беларусі. Як адзначае МЗС РФ, «зусім выпадкова ніхто з супрацоўнікаў расейскай дыпламатычнай місіі не пацярпеў».

Адна з бутэлек прабіла задняе шкло службовага аўтамабіля, у выніку машына згарэла.

Амбасада РФ у Менску накіравала ў МЗС Беларусі ноту з просьбай аказаць садзейнічанне ў правядзенні расследавання інцыдэнту.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках