23 снежня 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС пракаментаваў напад на амбасаду РФ

23

МЗС Беларусі лічыць інцыдэнт з амбасадай РФ хуліганскай выхадкай, накіраванай супраць беларуска-расейскіх стасункаў.

«Мы з заклапочанасцю і абуранасцю ўспрынялі інфармацыю пра здарэнне ў амбасадзе Расейскай Федэрацыі», - кажацца ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, якая паступіла ў агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у аўторак.

«Гэтая злачынная хуліганская выхадка накіраваная супраць здаровага сэнсу і беларуска-расейскіх стасункаў», - заявілі ў МЗС Беларусі.

У МЗС Беларусі разлічваюць, «што вінаватыя панясуць суровае пакаранне ў адпаведнасці з законам».

Як паведамлялася раней, супрацоўнікі менскай міліцыі вядуць пошук зламыснікаў, якія кінулі некалькі бутэлек з запальнай сумессю на тэрыторыю амбасады РФ у Менску. У выніку хуліганскіх дзеянняў агнём пашкоджана легкавая аўтамашына «Мазда 3», прыпаркаваная на тэрыторыі амбасады.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках