23 лiстапада 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fortinbras: Прыём дакументаў падоўжаны да 1 верасня

1

Тэатральная лабараторыя Fortinbras пры беларускім «Свабодным тэатры» абвяшчае набор студэнтаў.

Заняткі праходзяць па наступных дысцыплінах: акцёрскае майстэрства, сцэнічная гаворка, драматургія, харэаграфія, вакал, тэатральны менеджмент, маркетынг, пілатэс, бокс.

Тэатральная лабараторыя Fortinbras не выдае сертыфікатаў, дыпломаў або пасведчанняў аб праходжанні навучання.

Беларускі «Свабодны тэатр» зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў для працы толькі ва ўласным калектыве.

Выкладанне вядуць як кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда, Мікалай Халезін і Уладзімір Шчэрбань, так і запрошаныя беларускія і замежныя спецыялісты.

На сённяшні дзень у тэатральнай лабараторыі Fortinbras правялі курс навучання:

прафесар Андрэй Каляда (Беларусь)

прафесар New York University Кэтрын Корэй (ЗША)

дэкан факультэта драматургіі Brown University Эрык Эн (ЗША)

рэжысёры лонданскага тэатра Royal Court Ліндсэй Тэрнар і Клэр Лізмар (Вялікабрытанія)

драматургі тэатра Royal Court Лора Уэйд і Алекс Вуд (Вялікабрытанія)

кіраўнікі Цюрыхскага драматургічнага цэнтра Эрык Ропель і Стэфан Альтафер (Швейцарыя)

вядучы спецыяліст Рымскага універсітэта Андрэа Піглінелі (Італія)

выкладчык Брытанскай школы драматычнага мастацтва Эліса Лавергарт (Вялікабрытанія)

віцэ-дырэктар Штутгартскага тэатра Ёрг Бохаў (Германія);

Навучанне бясплатнае. Пачатак заняткаў з 8 верасня 2010 года. Заняткі праходзяць 6 разоў на тыдзень увечары. Падчас працы над спектаклямі - 7 разоў на тыдзень.

Гутаркі з сушукальнікамі будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён, пачынаючы з 2 верасня 2010 года.

Сушукальніку неабходна:

да 1 верасня на адрас [email protected] даслаць біяграфічную даведку пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку, прафесійная дзейнасць, адукацыя, веданне замежных моў, захапленні, уменні, сямейнае становішча...);

да 1 верасня на адрас [email protected] даслаць эсэ на тэму «Чаму мяне павінны прыняць» (каля 1 старонкі друкаванага тэксту);

да 1 верасня на адрас [email protected] даслаць асабістыя фотаздымкі (не больш за 3 шт.) - фармату jpg., памерам не больш за 1000 px з большага боку.

Больш падрабязна азнаёміцца са зместам стужкі навінаў сайта www.dramaturg.org.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках