24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не знізіць тарыф на транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь

4

Паколькі Менск не забяспечвае транзіт у вызначаным аб'ёме.

Пра гэта заявіў міністр транспарту і сувязі Украіны Канстанцін Ефіменка, перадае «Корреспондент.net».

Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што на сённяшні дзень транзітам праз Адэскі порт у месяц праходзіць па два танкеры, што не можа забяспечыць транзіт па выніку года ў памеры 4 млн тон.

«У месяц ідзе па два танкеры па 80 тыс. тон. Пастаўкі пачаліся з траўня. Такім чынам, яны (Беларусь) не выходзяць на 4 млн. тон сёлета», - сказаў Ефіменка.

Разам з тым, адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці можа быць перагледжаны тарыф на транзіт нафты ў бок змяншэння, чаго дамагаецца Беларусь, міністр сказаў: «Не, пры такой сітуацыі не можа».

Нагадаем, што ў траўні 2010 года Беларусь пачала пастаўляць для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода нафту з Венесуэлы праз тэрыторыю Украіны. У траўні-ліпені праз Адэскі гандлёвы марскі порт у Беларусь транспартавана 230 тысячаў тон венесуэльскай нафты.

З Адэсы нафта транспартуецца ў Мазыр (Беларусь) чыгуначным транспартам.

Нагадаем, першы танкер з Венесуэлы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі - 19 чэрвеня, трэці - 29 чэрвеня. чацвёрты - 19 ліпеня.

Як паведамлялася, за першыя шэсць месяцаў 2010 года Беларусь скараціла на 49,8% у гадавым выражэнні імпарт нафты з РФ да 6,467 мільёна тон.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках