23 снежня 2024, панядзелак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«АиФ»: Масква ставіць крыж на беларускім кіраўніку

27

Адносіны паміж Расеяй і Аляксандрам Лукашэнкам пагаршаюцца з кожным днём.

Як пішуць «Аргументы и факты» ў артыкуле «Масква ставіць крыж на Лукашэнку», пасля таго, як беларускі кіраўнік, у канцы мінулага тыдня адказваючы на папрок Дзмітрыя Мядзведзева ў невыкананні ім абяцання прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію, абвінаваціў расейскага калегу ў «нядобрасумленным выштурхванні пэўных рэчаў », Масква, відаць, у чарговы раз моцна расчаравалася ў сваім партнёры.

Адказ Крамля не прымусіў сябе чакаць. Яшчэ ў пятніцу памочнік расейскага лідэра Сяргей Прыходзька паабяцаў працытаваць шматлікія абяцанні Лукашэнкі аб прызнанні рэспублік. «Можам апублікаваць і іншыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія будуць даволі цікавымі як для беларускай, так і для міжнароднай грамадскасці», - заявіў ён.

Зрэшты, адным гэтым незадаволенасць не абмежавалася. Акрамя выказвання спадара Прыходзькі, у канцы мінулага тыдня па тэлеканалу НТВ была паказаная трэцяя серыя дакументальнага фільма «Хросны бацька». У ёй даволі падрабязна былі прыведзеныя факты карупцыі ў сям'і прэзідэнта Беларусі, стварэння ў краіне кланавасці і сістэмы узаконенага выкрадання як беларускіх, так і расейскіх прадпрымальнікаў на тэрыторыі рэспублікі і да таго падобныя рэчы. Больш за тое, спасылаючыся на дадзеныя медыцынскіх экспертыз, журналісты заявілі пра тое, што Лукашэнка пакутуе на «мазаічную псіхапатыю». Менавіта з-за яе цяперашняга кіраўніка рэспублікі ў 1982 годзе і камісавалі з шэрагаў узброеных сілаў.

Зрэшты, усё гэта пакуль толькі элементы інфармацыйнай вайны. У сярэдзіне ліпеня сайт Aif.ru падрабязна пісаў пра тое, што расейскае кіраўніцтва больш не мае намеру падтрымліваць Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах у краіне, якія павінны адбыцца ў рэспубліцы праз паўгады. Больш за тое, у Крамлі ўжо ва ўсю занятыя пошукам прыдатнай кандыдатуры на пасаду новага кіраўніка Беларусі. Разглядаюцца розныя асобы. Аднак пакуль, які-небудзь канкрэтны кандыдат яшчэ не названы. Магчыма, гэта адбудзецца ўвосень, калі беларускі «парламент» прызначыць канчатковую дату выбараў.

Між тым, як піша сёння «Коммерсант», чарговы укол Лукашэнку Масква можа нанесці ўжо ў канцы гэтага тыдня. Мядзведзеў можа байкатаваць бацьку на прызначаным ў Ерэване 20-21 жніўня саміце АДКБ.

Такім чынам, чым бліжэй восень і выбары ў Беларусі, тым хутчэй прасоўваецца да развязкі гісторыя 16-гадовага «сяброўства» Масквы і Менска. За яго, нагадаем, Расея штогод плаціла Лукашэнку жывымі грашыма, нафтай і газам, атрымліваючы ад яго ў адказ толькі адныя абяцанні любіць Расею і «дзеля карысці Беларусі прыпаўзці ў Расею на каленях», - так, прыгадваецца, казаў Аляксандр Рыгоравіч неўзабаве пасля свайго прыходу да улады.

Пакуль жа канец сяброўства яшчэ не надышоў. Таму цікава будзе ўзгадаць асноўныя этапы інфармацыйнага супрацьстаяння Расеі і Беларусі. Тут варта адзначыць, што крытыка расейскага кіраўніцтва і жыцця ў Расеі ў цэлым ужо на працягу апошніх 5 гадоў была ўлюбёным сюжэтам ў беларускіх тэлевізіёншчыкаў. Усе рэпартажы з нашай краіны зводзіліся да наступнага - там усё дрэнна і жахліва. Менавіта гэта давалі яны зразумець беларускаму тэлегледачу. Ён, тым не менш, нягледзячы на гэта, упарта працягваў адпраўляцца ў Расею на заробкі, а не заставацца на «квітнеючай год ад года» радзіме.

Доўгі час Масква закрывала на гэта вочы. Менскі рэжым, хоць і часта распачынаў скандалы з-за коштаў на нафту і газ, лічыўся ўсё ж саюзным. Аднак пасля таго, як у чэрвені гэтага года адбыўся чарговы этап расейска-беларускай газавай вайны, а Лукашэнка ледзь не сарваў шматгадовае дзецішча Крамля па фарміраванні Мытнага саюза, цярпенне Масквы скончылася. Па тэлеканалу НТВ былі паказаныя дзве серыі дакументальнага фільма «Хросны бацька». У іх, акрамя ўжо ўзгаданага, гаворка ішла аб загадкавай смерці віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданнях і забойствах былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага і іншых няўгодных рэжыму асобаў.

Фактычна, аўтары фільма абвінавацілі Лукашэнку ў датычнасці да выкрадання і забойстваў апазіцыянераў. Акрамя таго, у фільме прыводзіліся пахвалы Лукашэнкі ў адрас Адольфа Гітлера і яго выказванні аб тым, што ў сферы дзяржаўнага ладу ён збіраецца арыентавацца на Нямеччыну ўзору 1930-х гадоў.

У другім фільме Лукашэнку крытыкавалі за яго сяброўства з такімі нядобразычліўцамі Расеі, як Міхаіл Саакашвілі і Курманбек Бакіеў, дарэчы, гэтак жа як і Лукашэнка, не раз падманвалі Расею. Акрамя гэтага, распавядалася ў фільме і пра асабістае жыццё беларускага прэзідэнта. Пра яго выпадковыя сувязі і незаконнанароджанага хлопчыка Колю, якога ён адабраў у сваёй каханкі Ірыны Абельскай.

У адказ Беларусь прадэманстравала інтэрв'ю з грузінскім прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі, у якім ён у даволі жорсткай форме крытыкаваў расейскую пазіцыю па праблемах у Закаўказзі. Услед за гэтым ўрадавая газета «Рэспублiка», апублікавала вытрымкі з леташняга даклада Барыса Нямцова «Пуцін. Вынікі. 10 гадоў ». Прыведзены на старонках газеты артыкул суправаджаўся вострымі каментарамі і рэзкімі выпадамі у адрас расейскіх уладаў.

Адказ Расеі прагучаў на мінулым тыдні ...

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках