23 снежня 2024, панядзелак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Московский комсомолец»: НТВ паставіў дыягназ Лукашэнку

5

Фільм «Хросны бацька-3» апавядае пра маральны стан Лукашэнкі, пра грошы, якія зарабляе ён і яго сям'я.

У паказаным напярэдадні па НТВ фільме «Хросны бацька-3» Аляксандру Лукашэнку паставілі дыягназ – мазаічны псіхапат, і абвінавацілі ў тым, што канфіскацыя транзітных грузаў стала ў Беларусі адным з артыкулаў прэзідэнцкага бюджэту, піша «Московский комсомолец».

Дэманстрацыі фільма папярэднічала чарговае абвастрэнне канфлікту паміж Менскам і Масквой: 3 жніўня прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў распавёў у Сочы журналістам пра тое, што Аляксандр Лукашэнка раней у прысутнасці шэрагу сваіх калегаў з краінаў АДКБ паведаміў пра намер прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. 13 жніўня Лукашэнка абверг гэтую заяву, адзначыўшы, што «расейскі калега нядобрасумленна і непрыстойна вырывае пэўныя рэчы». «Я тады сказаў: не праблема для Беларусі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Але я пералічыў усе праблемы, якія ў сувязі з гэтым узнікнуць у Беларусі па лініі з ЕЗ, ЗША, СНД», – патлумачыў ён. Адказ Крамля з'явіўся амаль адразу. На наступны дзень памочнік прэзідэнта Расеі Сяргей Прыходзька распавёў, што Масква можа «давесці да агульнага ведама тую частку стэнаграмы паседжання АДКБ, у якой утрымліваюцца словы прэзідэнта Беларусі на гэтую тэму».

Напачатку ліпеня Лукашэнка і прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі сустракаліся ў Крыме на святкаванні 60-годдзя Віктара Януковіча. 15 ліпеня Першы канал беларускага тэлебачання паказаў інтэрв'ю Саакашвілі, які дзякаваў Менску за ўзважаную палітыку ў дачыненні да Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

У фільме НТВ прыводзіцца вытрымкі з заключэння псіхіятра Дзмітрыя Шчыгельскага, які паставіў дыягназ беларускаму кіраўніку яшчэ 10 гадоў таму. Дыягназ каментуюць спецыялісты маскоўскага Інстытута псіхіятрыі імя Сербскага.

Фільм НТВ пра маральны стан кіраўніка суседняй дзяржавы і грошы яго сям'і можа мацней за ўсё ударыць па беларускім кіраўніку, лічаць некаторыя эксперты.

У Беларусі фільм традыцыйна не паказалі: замест «Хроснага бацькі-3» на НТВ у краіне ішоў фільм пра акцёра Міхаіла Баярскага.

У ліпені ў эфіры НТВ былі паказаныя дакументальныя фільмы «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2», а па Russia Today - «Апошні дыктатар Еўропы». У фільмах, у прыватнасці, кажацца пра тое, што Лукашэнка надаў газаваму канфлікту з Расеяй палітычную афарбоўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках