24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыю забавязалі не пускаць апазіцыянераў у Менск

1

Ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў цягніку Гародня-Баранавічы, калі ён распаўсюджваў газету «Электрычка».

У затрыманага канфіскавалі 35 асобнікаў газеты «Электрычка». Паводле яго словаў, пратакол ператрусу склалі толькі пасля таго, у міліцыю прыехаў супрацоўнік КДБ, паведамляе «Радыё Свабода».

Усё, акрамя газеты, пасля ператрусу Віталю Гуляку вярнулі назад і вызвалілі. Міліцыянты таксама пыталіся, дзе ён узяў газету.

Калі Віталь пацікавіўся – на якой падставе яго затрымалі і канфіскавалі газету – міліцыянт паказаў яму тэлеграму з Менска. У тэлеграме, па словах затрыманага, казалася, што 15-16 жніўня ў Менску рыхтуюцца масавыя акцыі апазіцыі і міліцыя павінна перашкодзіць праезду ў Менск «падазроным арганізаваным групам апазіцыі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках