27 лiстапада 2024, Серада, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рагачове ўчастковы «выпадкова» стрэліў у 22-гадовую дзяўчыну

39

Пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі, яе стан ацэньваецца як крытычны.

У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна ўчастковы інспектар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэлам з табельнай зброі цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку.

Як паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, інцыдэнт адбыўся 6 ліпеня каля 23.00. У цяперашні час пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі, яе стан ацэньваецца як крытычны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, стрэл адбыўся выпадкова. Разам з тым першапачатковая праверка ўжо ўсталявала, што прафесійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізаваная на належным узроўні, з супрацоўнікамі, якія заступаюць на службу, не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы.

«Гэта трагедыя для сям'і пацярпелай і сапраўдная ганьба для ўсёй сістэмы органаў унутраных справаў», — пракаментаваў сітуацыю намміністра ўнутраных справаў Беларусі Анатоль Курылец. Ён дадаў, што Гомельскай абласной пракуратурай узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.14 «Замах на злачынства» і арт.139 «Забойства» КК.

Справа знаходзіцца на асабістым кантролі ў кіраўніка МУС. Супрацоўнік міліцыі ўжо затрыманы.

Як адзначыў Анатоль Курылец, гэта трагічны, але адзінкавы выпадак. Сістэма службовай падрыхтоўкі супрацоўнікаў міліцыі, якія часта знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі, ужо даўно не давала такіх збояў. Дзеянням службовых асобаў, якія былі да гэтага датычныя, па выніках праверкі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС ужо ў найбліжэйшыя дні будзе дадзеная жорсткая і прынцыповая ацэнка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках