24 снежня 2024, aўторак, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны поўны тэкст пастановы аб інтэрнэт-цэнзуры

26
Апублікаваны поўны тэкст пастановы аб інтэрнэт-цэнзуры

Інтэрнэт-цэнзура запрацуе у поўную сілу з 1 верасня – бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў.

На сайце так званага Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі апублікаваны тэкст сумеснай пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Мінсувязі «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі». Праўда, правайдэрам далі невялікую адтэрміноўку. Працоўную сістэму абмежавання доступу неабходна запусціць з 1 верасня 2010 года, а не з 1 ліпеня, як меркавалася раней, піша Electroname.com.

У цэлым працэс абмежавання доступу выглядае так:

1. У БелДІЭ складаецца спіс забароненых сайтаў на падставе прапановаў упаўнаважаных дзяржаўных органаў. Дапамагчы ў складанні спісаў дзяржорганам маюць права юрасобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і «свядомыя грамадзяне». У якасці ідэнтыфікатара забароненага інтэрнэт-рэсурсу можа выступаць IP-адрас, даменнае імя ці URL. Сапраўды, магчымасць кантэнт-фільтравання з палажэння знікла. Калі ў чорны спіс патрапіў беларускі сайт (у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт), дык уладальнік рэсурсу атрымае паведамленне аб унясенні сайта ў блок-ліст.

2. Спіс размяшчаецца на сайце БелДІЭ, але прагледзець яго нельга. У адкрытым доступе на сайце будзе толькі спіс забароненых сайтаў, якія адносяцца да нацыянальнага сегменту сеткі. Блок-ліст інтэрнэт-правайдэры могуць дапоўніць паводле свайго меркавання.

3. Паслугу па абмежаванні доступу па спісе БелДІЭ інтэрнэт-правайдэр можа аказваць кліенту толькі па яго просьбе. Выключэнне складаюць дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама арганізацыі адукацыі, культуры. Ім доступ на самыя цікавыя сайты будзе зачынены ў абавязковым парадку.

4. Прадугледжаны механізм выключэння сайта з чорнага спісу. Рашэнне аб выключэнні ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсу са спісу абмежаванага доступу прымае той жа дзяржорган, які ўнёс яго ў гэты спіс. Пры гэтым адказнасць за законнасць і абгрунтаванасць прыняцця рашэння аб ўключэнні інтэрнэт-рэсурсу ў спіс абмежаванага доступу цалкам ляжыць на дзяржоргане. Дзеянні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, звязаныя з фармаваннем спісу абмежаванага доступу, могуць быць абскарджаныя ў судовым парадку.

Забароненай да распаўсюду з'яўляецца інфармацыя, змест якой накіраваны на: «ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці; незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыладаў, выбуховых, радыёактыўных, атручвальных, моцнадзеючых, атрутных, таксічных рэчываў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў; садзейнічанне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі; распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў; прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеяў, забароненых заканадаўствам».

Скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступае у сілу 1 ліпеня. Тэкст указу выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках