23 лiстапада 2024, Субота, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«RT», Расея: Апошні дыктатар Еўропы (Відэа)

28

Сусветны англамоўны тэлеканал «Russia Today» выкрывае дыктатуру Лукашэнкі.

Сайт Inosmi.ru прыводзіць відэа сценаграмы сюжэту, які выйшаў на тэлеканале «Russia Today» пад назвай «Апошні дыктатар Еўропы»:

На сваёй радзіме яго называюць «бацькам» – аднак за мяжой Аляксандр Лукашэнка вядомы як апошні еўрапейскі дыктатар.

Да апошняга часу стасункі паміж Масквой і Менскам былі сяброўскімі. Аднак складваецца ўражанне, што ў галаве Лукашэнкі штосьці пераклініла… І зараз яго былыя саюзнікі – нумар адзін у спісе яго галоўных ворагаў.

Калі энергетычны гігант Газпрам узняў пытанне пра тое, што Беларусь сваечасова не плаціць за газ, краіна ў адплату паабяцала перакрыць транзітны трубаправод, які дастаўляе газ у еўрапейскія краіны…

Лукашэнка імкліва ператварыў чыста фінансавы канфлікт у канфлікт палітычны.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: Мэта канфлікту відавочная: абмежаваць лідэрства Беларусі, вымусіўшы яе пайсці на саступкі, якія супярэчаць нацыянальным інтарэсам суверэннай дзяржавы, і прысвоіць сабе прыбытковыя часткі беларускай уласнасці.

Гэта ўрывак ліста Лукашэнкі беларускім бізнэсмэнам, які быў напісаны ПАСЛЯ таго, як Газпрам пайшоў на саступкі Беларусі, пагадзіўшыся заплаціць значна больш вяліку плату за транспартаванне расейскага газу ў Еўропу.

Падобныя дзеянні не здзівілі тых, хто знаёмы з тактыкай Лукашэнкі.

АНДРЭЙ САННІКАЎ, апазіцыйны лідэр Беларусі: Лукашэнка прызвычаіўся гуляць у брудныя гульні, ён ніколі не выконвае сваіх абяцанняў –як Усходу, так і Захаду, і яму ўжо даўно ўсё сыходзіць з рук. Нічога новага ён зараз не здзейсніў. Проста не выконвае сваіх абавязальніцтваў. Паглядзіце беларускае тэлебачанне – там на поўную моц ідзе антырасейская інфармацыйная вайна, Расею абвінавачваюць ва ўсім, што ідзе не так. З улікам стасункаў нашых краінаў, такія войны весці проста непрымальна.

Адыёзны Лукашэнка трымае краіну ў жалезным кулаку.

Знішчыўшы апазіцыю ўнутры краіны, ён у кастрычніку 2004 года змяніў канстытуцыю, і зараз можа заставацца ва ўладзе неабмежаваную колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Увесну 2006 пасля некалькіх месяцаў мітынгаў на вуліцы Менска выйшлі некалькі тысячаў пратэстоўцаў.

Лукашэнка паслаў спецыяльныя сілы, якія зрабілі сваю працу – жорстка задушылі пратэсты.

Падобныя нахабныя дзеянні не маглі не нашкодзіць яго рэпутацыі.

У 2008 годзе адзін з экспертаў па палітычным піяры, якія лідыруюць у свеце, Цімаці Бэл быў наняты для паляпшэння іміджу краіны, а заадно і прэзідэнта.

Аднак пакуль застаецца незразумелым, ці з'яўляецца нядаўняя змена знешнепалітычнага курсу Лукашэнкі проста піяр-трукам…

МІКАЛАЙ БАРАБАНАЎ, МДІМС: У апошнія гады становішча Лукашэнкі пахіснулася з-за эканамічнага крызісу. У выніку Беларусь не здольная ажыццяўляць поўнамаштабную сацыяльную палітыку, так што Лукашэнка распачаў гульню падвойных стандартаў – фліртуе з Захадам, размарозіў стасункі з ЕЗ… і ў той жа час стаў больш агрэсіўны ў стасунках з Расеяй.

Лукашэнка пакладаўся на Расею на працягу апошніх 16 гадоў – з таго часу, як стаў першым – і пакуль адзіным - прэзідэнтам краіны.

Паказное адмаўленне найбліжэйшага суседа сваёй краіны – і наймацнейшага саюзніка – шмат у каго выклікае здзіўленне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках