24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП ламае ключыцы законна? (Відэа)

40
АМАП ламае ключыцы законна? (Відэа)

Пракуратура Цэнтральнага раёна Менска адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія збівалі Змітра Пармона.

Моладзевы актывіст быў затрыманы разам з іншымі апазіцыянерамі 27 траўня перад пачаткам велапрабегу ў гонар Максіма Багдановіча. Падчас затрымання Змітра Пармона і Франака Вячорку збівалі, пасля чаго Зміцер апынуўся ў 6-м шпіталі з дыягназам «пералом ключыцы» і яму было зроблена некалькі складаных хірургічных аперацыяў.

Праверку па выкладзеных Змітром фактах пракуратура Цэнтральнага раёна праводзіла даволі працяглы час. У выніку прыйшоў адказ за подпісам следчага А.А.Бачылы, які паведаміў пацярпеламу актывісту, што «пракуратурай Цэнтральнага раёна Менска праведзеная праверка па вашай заяве, па выніках якой 09.07.2010 прынятае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы….за адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства».

Далей у адказе вельмі падрабязна распісваюцца паказанні сведак. Усе міліцыянты – Жданаў М.Г., Градовіч А.С., Лазуцін А.В., Ляшок С.Д., Шарэдаў А.Л., Якімаў А.А, Касперскі Д.Г. – давалі аднолькавыя паказанні, быццам пад капірку. І следства «не знаходзіць падставаў сумнявацца ў тлумачэннях гэтых супрацоўнікаў» і расцэньвае цялесныя пашкоджанні ў Змітра Пармона «як атрыманыя ў выніку яго ўласнай неасцярожнасці».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках