24 снежня 2024, aўторак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля змены ўлады Беларусь будзе гатовая да сур'ёзных перамоваў з Расеяй

27

«Расея, мякка кажучы, вельмі расчараваная Лукашэнкам, паколькі ён не выконвае свае абяцанні», - заявіў лідэр беларускай апазіцыі.

Расейскі інтэрнэт-рэсурс ИНО ТВ публікуе пераклад фрагментаў інтэрв'ю Андрэя Саннікава BBC, якія тычацца стасункаў з Расеяй.

«Расея, мякка кажучы, вельмі расчараваная Лукашэнкам, паколькі ён не выконвае свае абяцанні», - заявіў лідэр беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю тэлеканалу BBC World News.

Па словах Андрэя Саннікава, Лукашэнка доўгі час падманваў Расею. Ён падкрэсліў, што па падліках беларускіх экспертаў толькі за 6 гадоў на падтрымку рэжыму цяперашняга прэзыдэнта Беларусі Масква выдаткавала 37500000000 даляраў. »Аднак гэта скончылася сапраўднай вайной паміж Лукашэнкам і Крамлём», - адзначыў ён.

«Расея заўсёды будзе нашым стратэгічным партнёрам», - падкрэсліў лідэр беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў. Раней ён ужо сцвярджаў, што гатовы да сур'ёзных перамоваў з Расеяй па любым пытанні.

«Я хачу, каб Масква адкрыла вочы і ўбачыла, што пры гэтым рэжыме ў іх няма ніякай падтрымкі», - дадаў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю ангельскаму тэлеканалу. Так, напрыклад, сёння Масква не ў стане прагназаваць транзіт сваіх газу і нафты.

Тым не менш, лідэр апазіцыі падкрэсліў, што, нават калі Расея будзе падтрымліваць краіну, Беларусь не гатовая пайсці на любыя ўмовы, прапанаваныя Масквой наўзамен. Так, Саннікаў выключае магчымасць прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Што ж тычыцца супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, то, па словах палітыка, тут застаецца шмат пытанняў. «Тое, што адбываецца сёння, калі Расея ідзе ў абыход Беларусі, - адзначыў ён, - гэта не ў нашых нацыянальных інтарэсах».

«Яны не дасягнуць сваіх мэтаў у Беларусі да таго часу, пакуль не будуць праведзеныя рэформы, а пры Лукашэнку гэта немагчыма», - сказаў Андрэй Саннікаў. На думку палітыка, сёння Масква вельмі зацікаўлена ў рэфармаванні і нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі.

«Калі Беларусь стане эўрапейскай краінай або будзе рухацца ў бок Эўропы, гэта дазволіць Расеі пазбегнуць мноства праблем», - падкрэсліў лідэр беларускай апазіцыі ў інтэрв'ю тэлеканалу BBC World News.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках