Андрэй Саннікаў на канале ВBС (відэаанонс, фота)
77- 21.07.2010, 14:27
Будучы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў выступіў у галоўным ток-шоу Брытаніі HARDtalk на канале Бі-бі-сі.
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» стаў першым беларускім палітыкам, які стаў госцем вядучай праграмы Бі-бі-сі HARDtalk (Жорсткая размова).
«Верагодна, Беларусь валодае ўсімі атрыбутамі парку савецкага перыяду: адміністрацыйна-камандная эканоміка, жахлівы апарат дзяржаўнай бяспекі і выбары, вынік якіх перадвырашаны. Ці праўда, што жалезная хватка Аляксандра Лукашэнкі слабее? Андрэй Саннікаў - апазіцыянер, які, верагодна, будзе кандыдатам у прэзідэнты. Ці вернецца Беларусь да нармальнага развіцця», гаворыцца ў анонсе Бі-бі-сі.
Відэаанонс можна паглядзець тут.
Інтэрв'ю будзе паказана:
На канале BBC World News: у сераду, 21 ліпеня а 17.30 і а 22.30
На канале BBC News Channel у чацвер, 22 ліпеня а 01.30 (па менскім часе).