23 лiстапада 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка рыхтуе новы шантаж

30

Масква ўцягвае ў інфармацыйную кампанію супраць Лукашэнкі усё большую колькасць тэлеканалаў.

Рэакцыяй Менску можа стаць шантаж у рамках Мытнага саюза (МС), забарона расейскіх тэлеканалаў і новая газавая вайна, піша «Труд».

Інфармацыйная вайна паміж Менскам і Масквой можа перайсці ў новую плоскасць, упэўненыя палітолагі.

З падачы беларускага лідэра ў эфіры нацыянальнага тэлебачання паказалі інтэрв'ю з грузінскім прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. Расейскае ТБ паказала дзве часткі фільма «Хросны бацька», крытычнага па адносінах да Лукашэнкі, а таксама прапанавала трыбуну настроеным супраць Лукашэнкі расейскім палітыкам.

Мытня не дасць дабро

Менск нечакана хутка пагадзіўся на ўступленне ў Мытны саюз. Як аказалася, не без падвоху. Саюз - пераходны перыяд перад агульнай эканамічнай прасторай (АЭП).

«Але Лукашэнка ўсімі сіламі будзе спрабаваць спыніцца на стадыі МС, інакш ён страціць эканамічную аснову свайго прэзідэнцтва, - патлумачыў «Труд» намеснік кіраўніка Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін. - Бо з АЭП пачнецца і свабодны рух капіталу, а гэта немінуча прывядзе да руйнавання мадэлі карпаратыўнай дзяржавы, пабудаванай Лукашэнкам».

Таму, упэўнены Жарыхін, беларускі лідэр будзе ўсяляк спрабаваць адтэрмінаваць свой канец, а менавіта ладзіць новыя «войны». «Па мытных пагадненнях імпарт будзе аплачвацца на мяжы МС, г.з. і на беларускай мяжы ў тым ліку, - разважае эксперт. - Таму можна сказаць, што ў Лукашэнкі з’яўляецца новы рычаг ўплыву: ён можа шантажаваць Маскву тым, што не аддасць грошы».

Гэта істотна, улічваючы, што імпарт у Расею ў 20 разоў больш, чым у Беларусь, адзначае эксперт. І менавіта таму сфармаваны эканамічны суд ЕўрАзЭС - там Менск і Масква будуць вырашаць свае эканамічныя спрэчкі.

Далей ад блакітных экранаў

Найбольш верагодным адказам Менску будзе поўная забарона на трансляцыю тэлеканалаў Расеі на тэрыторыі краіны. Аднак, як лічыць кіраўнік грамадскага руху «Вясна» Алесь Бяляцкі, гэта Бацьку не ратуе. «Ёсць жа спадарожнікавыя тэлеканалы, - сказаў эксперт «Труду». - Заканчэння інфармацыйнай вайны не відаць, у выніку яна можа ўдарыць па іміджы Лукашэнкі напярэдадні выбараў».

Хутка да ўрн

У наступным лютым у Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары, і пачатак інфармацыйных войнаў можа быць сігналам, што адзін з альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў пераканаў пэўную частку расейскіх палітыкаў зрабіць на яго стаўку.

На думку эксперта па Беларусі з лонданскага Інстытута дзяржаўных ідэалогій Наталлі Лешчанкі, гэты кандыдат - Андрэй Саннікаў. «У Масквы дастаткова падстаў для незадаволенасці адносна Лукашэнкі: ён вельмі нязручны і ненадзейны партнёр, да таго ж расейскаму бізнесу ў Беларусі вельмі цяжка, - сказала «Труду» Лешчанка. - Аднак Крамлю варта добра разабрацца, ці той чалавек Саннікаў». Саннікаў, разважае яна, невядомы беларускаму выбаршчыку і не аб'ядноўвае вакол сябе беларускую апазіцыю. Лукашэнка пойдзе на ўсё, каб утрымацца ва ўладзе. «Калі яму будзе трэба, ён развяжа новую газавую вайну», - упэўненая Лешчанка.

Інфармацыйная вайна пераследуе тры галоўныя задачы, лічыць кіраўнік Агенцтва палітычных і эканамічных камунікацый Дзмітры Арлоў. «Гэта абмежаванне манеўру Лукашэнкі, паступовае змяншэнне эканамічных ільготаў і прэферэнцый, а таксама фарміраванне лаяльнай да Масквы апазіцыі, у якой можа «вырасці» кандыдат у прэзідэнты», - сказаў ён «Труду».

Лічбы

• 1-е месца займае Расея сярод гандлёвых партнёраў Беларусі па выніках 2009 года

• 5-е месца займае Беларусь па аб'ёме знешнегандлёвага абароту з Расеяй, па дадзеных 2009 г.

• 150 даляраў за тысячу кубаметраў складае цана расейскага газу для Беларусі на сённяшні дзень

Правілы інфармацыйнай вайны

• 1. Аднабаковая падача інфармацыі ў выгадным для сябе ключы: непатрэбныя факты хаваюцца, неабходныя звесткі актыўна распаўсюджваюцца.

• 2. Наўмыснае ачарненне праціўніка з выкарыстаннем дэзінфармацыі.

• 3. Распаўсюджванне трансляцыі на як мага большую аўдыторыю, у тым ліку на аўдыторыю праціўніка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках