23 лiстапада 2024, Субота, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паскардзіўся бізнэсмэнам на кіраўніцтва Расеі

68
Лукашэнка паскардзіўся бізнэсмэнам на кіраўніцтва Расеі

Беларускі кіраўнік разаслаў буйным расейскім бізнэсмэнам ліст адносна расейска-беларускай «газавай вайны».

Як стала вядома Lenta.ru, у чацвер, 1 ліпеня, гэтае пасланне атрымалі 80 прадпрымальнікаў.

Характэрна, што яго тэкст цалкам супадае з тэкстам ліста Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванага газетай «Праўда» 28 чэрвеня 2010 года.

У сваім пасланні Лукашэнка абвінавачвае расейскі бок у зрыве перамоваў па кошце на газ, а таксама падкрэслівае, што запазычанасць «Газпрама» за транзіт паліва перад Беларуссю значна перавышала даўгі беларускага боку. Акрамя таго, кіраўнік мяркуе, што за газавым канфліктам стаяць не столькі эканамічныя, колькі палітычныя інтарэсы Расеі, якая спрабуе «адбудаваць» кіраўніцтва Беларусі.

На думку Лукашэнкі, мэта гэтага ціску відавочная: прымусіць беларускае кіраўніцтва «пайсці на саступкі на шкоду нацыянальным інтарэсам» і «атрымаць прынадныя кавалкі беларускай уласнасці».

Кіраўнік падкрэсліў, што з-за «несяброўскай палітыкі» РФ у Беларусі «становіцца ўсё менш прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі» з суседняй дзяржавай.

Разам з тым, не зразумела, якую мэту пераследваў сам Лукашэнка, адпраўляючы гэты ліст прадстаўнікам расейскага бізнэсу. У тэксце не ўтрымліваецца ніякіх просьбаў ці заклікаў. Больш за тое, напрыканцы кіраўнік піша, што зрабіць усё магчымае для захавання сяброўскіх стасункаў паміж братэрскімі народамі павінны «мы, палітыкі».

21 чэрвеня «Газпрам» скараціў пастаўкі газу беларусам, дамагаючыся такім чынам пагашэння доўгу за ўжо пастаўленае паліва. 24 чэрвеня Беларусь заплаціла расейскай кампаніі 187 мільёнаў даляраў (усяго доўг беларускага боку «Газпрам» ацаніў у 192 мільёна даляраў). Пасля гэтага падача газу была адноўленая.

У сваю чаргу, Беларусь атрымала за транзіт газу 228 мільёнаў даляраў, аднак Менск патрабуе яшчэ 32 мільёна.

Нагадаем, што 1 ліпеня 2010 года на расейскай і казахскай тэрыторыі набыў сілу Мытны кодэкс Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расеі. У Беларусі дакумент набудзе сілу пасля таго, як яго падпіша Аляксандр Лукашэнка. Як паведамлялася 1 ліпеня, у яго ёсць на гэта пяць дзён.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках