25 снежня 2024, Серада, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб'ём перапрацоўкі нафты зьнізіўся на 32%

3

У студзені-чэрвені 2010 году беларускія НПЗ перапрацавалі нафты зашмат меней параўнальна з аналягічным пэрыядам 2009-га.

У студзені-чэрвені 2010 году беларускія НПЗ - ААТ «Нафтан» і ААТ «Мазырскі НПЗ» перапрацавалі 7,594 мільёнаў тонаў нафты, што на 31,5% меней параўнальна з аналягічным пэрыядам 2009-га.

У студзені-чэрвені 2010 году беларускія НПЗ вырабілі 1,323 мільёнаў тонаў аўтамабільнага бэнзіну – гэта на 24,4% меней, чым ў студзені-чэрвені 2009-га.

Аб'ём паставак нафты з Расеі ў Беларусь зьнізіўся ў I паўгодзьдзі ў параўнаньні з аналягічным паказьнікам 2009 году на 39% - ён склаў 6,464 мільёнаў тонаў.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках