24 снежня 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка менскай турфірмы знікла з грашыма кліентаў

13

Сталічная міліцыя адшуквае дырэктарку турфірмы «Рэстмаркет» Марыю Кананенку, якая падазраецца ў махлярстве.

Цікава, што да гэтага выпадку фірма мела шматгадовы досвед працы на турыстычным рынку і добрую рэпутацыю, пра што сведчаць удзячныя водгукі кліентаў на форумах, паведамляе партал interfax.by.

Даверлівыя грамадзяне ні хвіліны не сумняваліся ў сумленнасці кампаніі, бо апроч досведу, турфірма мела яшчэ адзін пункт надзейнасці – перавозчыкам выступала іншая кампанія з бездакорнай рэпутацыяй на турыстычным рынку.

Дырэктарка «Рэстмаркет» завалодала грашовымі сродкамі ў памеры 13 млн рублёў і знікла. А кліенты, так і не дачакаўшыся вестак са сваёй турфірмы, самі адправіліся па знаёмым адрасе. Якое ж было іх здзіўленне, калі, прыйшоўшы на вуліцу Інтэрнацыянальную, 16, у пакой 5 «А», яны не знайшлі нічога, што б нагадвала пра турфірму – знікла нават шыльда.

Як распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Менска Кацярына Лісоўская, у дачыненні да Марыі Кананенкі, 1963 года нараджэння, узбуджаная крымінальная справа па трэцяй частцы артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь («Махлярства»).

Што падштурхнула дырэктарку здзейсніць гэтае дзеянне, высветліць следства. Аднак усталявана, што падазраваная загадзя не мела намеру выканаць свае абавязальніцтвы перад кліентамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках