24 снежня 2024, aўторак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» абмежаваў пастаўкі газу ў Беларусь на 60%

54
«Газпрам» абмежаваў пастаўкі газу ў Беларусь на 60%

Не дачакаўшыся ад Менска пагашэння доўгу, Расея павялічыла скарачэнне паставак да 60% ад плана.

Пра тое, што «Газпрам» давёў абмежаванні паставак газу Беларусь за даўгі да 60% ад планавых аб'ёмаў, скараціўшы пастаўкі яшчэ на 30%, паведаміў у сераду кіраўнік газавага холдынгу Аляксей Мілер.

«З 10.00 уводзіцца абмежаванне паставак на 60%», - сказаў Мілер на пасяджэнні аператыўнага штаба па сітуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь, перадае РІА «Новости».

Транзіт расейскага газу праз Беларусь ажыццяўляецца бесперабойна, паведаміў Мілер.

«Транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме, і спажыўцы расейскага газу не адчуваюць з яго пастаўкамі ніякіх праблемаў», - адзначыў кіраўнік «Газпрама». Яго заява была паказаная ў ранішнім выпуску навінаў тэлеканала НТВ.

«Навіна дрэнная: беларускі бок не робіць ніякіх дзеянняў для пагашэння запазычанасці за пастаўкі расейскага газу», - дадаў ён.

Беларускі бок не пагасіў запазычанасць за газ, і «Газпрам» у 10.00 мск панядзелка прыступіў да абмежавання паставак газу ў Беларусь. У аўторак Саўмін Беларусі заявіў, што рэспубліка будзе адбіраць расейскі транзітны газ у выпадку захавання абмежаванняў на пастаўку, а Аляксандр Лукашэнка паведаміў на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, што даў указанне перакрыць транзіт газу, пакуль «Газпрам» яго не аплаціць.

У адказ прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў даў усе неабходныя ўказанні кіраўніку «Газпрама» у сувязі з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі перакрыць транзіт расейскага газу па тэрыторыі рэспублікі. Якія гэта былі ўказанні, не было вядома да сённяшняга раніцы.

Адзначым, што афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў пацвердзіў наяўнасць запазычанасці канцэрна перад Беларуссю за транзіт газу па яе тэрыторыі. Аднак доўг узнік з-за таго, што беларускі бок не падпісвае адпаведныя дакументы па аказанні паслугаў, і таму «Газпрам» не можа іх аплаціць.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках