24 снежня 2024, aўторак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не хоча нават абмяркоўваць адмену пошлінаў на нафту

40
Расея не хоча нават абмяркоўваць адмену пошлінаў на нафту

Беларускі віцэ-прэм'ер прыехаў у Санкт-Пецярбург, але праблемныя пытанні абмеркаваць не змог.

Беларусь і Расея не зблізілі пазіцыі па пытанні экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты. Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў 17 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіць міжнародны эканамічны форум. «Усе пакуль на тых жа пазіцыях», - цытуе Кабякова РІА «Навіны».

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што пытанне аб экспартных пошлінах на нафту і нафтапрадукты не плануецца абмяркоўваць у межах пасяджэння Камісіі Мытнага саюза 18 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу.

Нагадаем, Менск патрабуе ад Масквы адмяніць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Адпаведны пазоў Мінюста Беларусі да расейскага ўраду ў цяперашні час знаходзіцца на разглядзе Эканамічнага суда СНД.

Адмену пошлінаў на нафту і нафтапрадукты Беларусь наўпрост ўвязвае са сваім удзелам у Мытным саюзе (МС). 1 ліпеня павінен набыць сілу Мытны кодэкс МС Беларусі, Казахстана і Расеі, аднак беларускі бок да гэтага часу не падпісаў неабходны пакет дакументаў. У выніку Расея і Казахстан дамовіліся аб увядзенні Мытнага кодэкса на двухбаковай аснове.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках