25 снежня 2024, Серада, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычны заказ: Аўтуховіч прысуджаны да 5 гадоў турмы (Фота, відэа)

85
Палітычны заказ: Аўтуховіч прысуджаны да 5 гадоў турмы (Фота, відэа)

Прысуд жорсткі, улічваючы, што Аўтуховіча прызналі вінаватым толькі ў захоўванні 5 патронаў.

Мікалай Аўтуховіч прысуджаны да 5,2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Уладзімір Асіпенка - да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

З абвінавачаных знялі шэраг абвінавачванняў - у падрыхтоўцы тэракту супраць былога старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, у замаху на былога намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Даказана толькі назіранне з мэтай пошуку кампрамату. Суд прызнаў, што палітвязні не рабілі грамадска небяспечныя дзеянні. Знятыя таксама абвінавачванні з нагоды падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РУУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.

Суд таксама палічыў, што няма доказаў стварэння Аўтуховічам злачыннай групы і кіраўніцтва ёю. Няма таксама доказаў супраць Уладзіміра Асіпенкі.

Нягледзячы на гэта, суддзя Аляксей Цецюхін прызнаў Мікалая Аўтуховіча вінаватым у незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 КК, частка 3). Інкрымінавалася Аўтуховічу толькі захоўванне дома пяці патронаў.

Яшчэ два абвінавачаных - былы работнік фірмы Аўтуховіча Аляксандр Ларын і падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў - да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады адпаведна.

Падтрымаць Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку на судовае паседжанне прыйшлі вядомыя палітыкі, праваабаронцы: лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, былы палітвязень Аляксандр Казулін, моладзевыя лідэры Яўген Афнагель, Дзмітрый Бародка, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, «аўганцы» ( Аўтуховіч - ветэран вайны ў Афганістане) Аляксандр Камароўскі, Уладзімір Барадач, Алег Воўчак, пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан і іншыя. Многія прыйшлі з кветкамі. Аднак невядомыя ў цывільным не дазвалялі ім прайсці ў будынак суду з кветкамі. Таксама ў будынак суду не пусцілі маці праваабаронцы Яны Паляковай, якая скончыла жыццё самагубствам у выніку ціску з боку ўладаў. Жанчына прыйшла з партрэтам дачкі.

Пасля вынясення прысуду людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі палітвязняў і скандавалі «Ганьба!» І «Жыве Беларусь!». Пасля гэтага шэраг апазіцыйных актывістаў былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПа.

На думку праваабаронцаў, прысуд Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку - гэта выкананне палітычнага заказу уладаў. Відавочна, што справа супраць прадпрымальнікаў развалілася і ў выніку адкрытых слуханняў гэтага схаваць не ўдалося.

Справу супраць Аўтуховіча сфальсіфікавалі ад пачатку да канца, заяўляе ягоны адвакат Павал Сапелка. Адвакат прааналізаваў абвінавачванне ў адрас прадпрымальніка - эпізод за эпізодам - і доказы віны, прадстаўленыя следзтвам. Большасць з іх адвакат назваў альбо неістотным, альбо здабыты з парушэннем закона, як, напрыклад, абрэз вінтоўкі ТОЗ-16, з якой нібыта рыхтавалася замах на высокапастаўленых асоб па замове прадпрымальніка. Больш за ніякіх рэчыўных доказаў віны Аўтуховіча на працэсе прадстаўлена не было.

Усе сведкі, якія праходзяць па справе Аўтуховіча, сведчылі аб моцным ціску з боку следства і заяўлялі аб невінаватасці ваўкавыскага прадпрымальніка, адмаўляючыся ад сваіх ранейшых паказанняў.

Аб псіхалагічным ціску на сьледзтве, напрыклад, заяўляла сведка Людміла Парэмская, былы бухгалтар фірмы Аўтуховіча «Ніка-транс».

«Усё, што я на следстве казала пра зброю, не адпавядае рэчаіснасці. Я была ў такім стане, што магла нагаварыць і напісаць усё, што заўгодна, толькі б вызвалілі», - сказала Людміла Парэмская аб сваіх паказаннях адносна знойдзенага ў Гародні гранатамёта.

Прадпрымальнік з Воршы Ігар Пузікаў распавёў суду, што яму пагражалі, абяцалі хуткае вызваленне, дапытвалі яго як падазраванага, і ўсё гэта падзейнічала - ён даў неабходныя паказанні. Узнагародай стала не толькі свабода, але і грошы на білет з Гародні ў Оршу і бутэлька гарэлкі з рук следчага.

Сведка Аляксандар Козел, якога прывезлі на працэс з месцаў зняволення, заявіў, што паказанні з яго ў літаральным сэнсе «выбівалі».

Лідэр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў

Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан

Лідэр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў

Лідэр аб'яднання "Абаронцы Айчыны" Аляксандр Камароўскі і палкоўнік спецназа Уладзімір Барадач

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках