26 снежня 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння выносяць прысуд Аўтуховічу і Асіпенку

19
Сёння выносяць прысуд Аўтуховічу і Асіпенку

Прысуд палітвязням, якія больш за год знаходзіліся ў СІЗА, будзе абвешчаны ў 14.30 у Вярхоўным судзе Менска.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прысудзіць Мікалая Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Уладзіміра Асіпенку — да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Справу супраць Аўтуховіча сфальсіфікавалі ад пачатку да канца, заяўляе яго адвакат Павал Сапелка. Адвакат прааналізаваў абвінавачванне ў адрас прадпрымальніка - эпізод за эпізодам - і доказы віны, прадстаўленыя следствам. Большасць з іх адвакат назваў альбо неістотнымі, альбо здабытымі з парушэннем закона, як, напрыклад, абрэз вінтоўкі ТОЗ-16, з якой нібыта рыхтаваўся замах на высокапастаўленых асобаў на замову прадпрымальніка. Больш ніякіх рэчыўных доказаў віны Аўтуховіча на працэсе прадстаўлена не было.

Усе сведкі, якія праходзяць па справе Аўтуховіча, сведчаць пра моцны ціск з боку следства і заяўляюць пра невінаватасць ваўкавыскага прадпрымальніка, адмаўляючыся ад сваіх ранейшых паказанняў.

Пра псіхалагічны ціск на следстве, напрыклад, заяўляла сведка Людміла Парэмская, былая бухгалтарка фірмы Аўтуховіча «Ніка-транс».

«Усё, што я на следстве казала пра зброю, не адпавядае сапраўднасці. Я была ў такім стане, што магла нагаварыць і напісаць усё, што заўгодна, толькі б вызвалілі», - сказала Людміла Парэмская пра свае паказанні адносна знойдзенага ў Гародні гранатамёта.

Прадпрымальнік з Оршы Ігар Пузікаў распавёў суду, што яму пагражалі, абяцалі хуткае вызваленне, дапытваўся ён як падазраваны, і ўсё гэта падзейнічала – ён даў неабходныя паказанні. Узнагародай стала не толькі воля, але і грошы на квіток з Гародні ў Оршу і бутэлька гарэлкі з рук следчага.

Сведка Аляксандр Козел, якога прывезлі на працэс з месцаў зняволення, заявіў, што паказанні з яго ў літаральным сэнсе «выбівалі».

Нагадаем, што 8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка, якія заўсёды актыўна адстойвалі свае правы. Затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня 2009 года ў дачыненні да Аўтуховіча была таксама ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на жыццё вышэйшых службовых асобаў вобласці. Праз паўгода пасля арышту Юры Лявонаў быў вызвалены, з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе

У студзені 2010 года ўплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» прызнала ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках