27 лiстапада 2024, Серада, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі парушаюць правы чалавека, каб добра прадаваліся БелАЗы

62

Лукашэнка лічыць, што Захад не вытрымлівае канкурэнцыі з Беларуссю.

«Сёння, да прыкладу, наш БелАЗ трымае 33% сусветнага рынку па аўтамабілях такога тыпу. І Чылі, і Аргенціна, і Бразілія з вялікім задавальненнем купляюць гэтую тэхніку. Натуральна, гэта не падабаецца ні КамАЗу, ні «Катэрпілеру» ... І адсюль накат на нашую краіну. Не таму, што тут дыктатура і Лукашэнка такі-сякі, - сказаў Лукашэнка. - Гутаркі пра правы чалавека - гэта прыкрыццё эканамічнай экспансіі. Гэта жорсткая канкурэнтная барацьба. Таму ім не падабаецца нашая палітыка, наш курс», - цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.

«Паглядзіце, на зямным шары амаль не засталося свабодных месцаў ад чыйгосьці ўплыву. Пасля распаду СССР ўтварылася 15 новых дзяржаваў, якім у гэтым свеце, дзе ўсё ўжо падзелена, трэба знайсці сваё месца. Гэтае месца нам ніхто не вызначаў, і таму мы дагэтуль змагаемся за сваё месца пад сонцам. А для гэтага, натуральна, трэба кагосьці пацясніць. Адбываецца канкурэнцыя, і гэта выклікае абурэнне ў наш адрас і непрыняццё нас. Асабліва ў тых, у каго «жыццёвыя інтарэсы» ледзь не ва ўсіх кропках планеты: і ва Узбекістане, і ў Азербайджане, і ва Украіне, і ў апошні час у Кыргызстане», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках