23 снежня 2024, панядзелак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіргізская прэса раскрыла бізнэс-сувязі Лукашэнкі і Бакіева

46
Кіргізская прэса раскрыла бізнэс-сувязі Лукашэнкі і Бакіева

Пастаўкі цукру з Беларусі ў Кыргызтан прыносілі мільённыя прыбыткі беларускаму і кіргізскаму кіраўніку і іх набліжаным, сцвярджае прэса.

У святле апошніх падзеяў, звязаных з Кыргызтанам, можна адзначыць адну са своеасаблівых прычынаў сяброўскага перабывання Курманбека Бакіева ў Беларусі, піша кіргізскае выданне «Справа №...» (спасылку на гэтую інфармацыю знайшоў блогер lipkovich.livejournal.com).

Так, у 2009-2010 гады практычна ўвесь імпарт цукру (каля 80000 тон штогод) у Кыргызтан ажыццяўляўся з Беларусі.

З кыргызскага боку ўвоз цукру кантраляваўся сям'ёй Бакіевых і прадпрымальным дэпутатам кыргызскага парламента Сяргеем Ібрагімавым - праз уведзеныя квоты на імпарт цукру.

У Беларусі ж, адзначае «Справа №...», экспарт цукру цалкам знаходзіцца ў сферы дзяржаўнага рэгулявання, што таксама сімвалізуе падкантрольнасць якога-небудзь бізнэсу, які прыносіць мільённыя прыбыткі аднаму чалавеку ці яго набліжаным.

У сувязі з гэтым акрэсліваюцца канкрэтныя перадумовы «гасціннасці» беларускага кіраўніка і давання прытулку выгнанаму з уласнай краіны Бакіеву.

Тут дарэчы ўзгадаць незабыўнае выслоўе з сагі пра жыццё мафіёзі: «Нічога асабістага, толькі бізнэс» і меркаваць ва ўзаемаадносінах Лукашэнкі і Бакіева наяўнасць не толькі ідэйнага братэрства і барацьбы за захаванне таталітарных рэжымаў, але і, у значна большай ступені, барацьбы за страчаны прыбытак ад цукровага бізнэсу, адзначае кіргізскае выданне.

Нагадаем, што Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Рашэнне аб даванні яму палітычнага прытулку прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Гэта выклікала пратэсты з боку новых уладаў Кыргызтана, а таксама сваякоў загінулых дэманстрантаў, страляць па якіх аддаў загад Бакіеў. Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку ўвесь час праходзяць пікеты. Новыя ўлады Кыргызтана патрабуюць экстрадыраваць Бакіева на радзіму, аднак беларускія ўлады адмаўляюцца.

Вядома, што Бакіеў разам з адной са сваіх неафіцыйных жонак і дзецьмі пражывае ў рэзідэнцыі Лукашэнкі – у Драздах ці ў Бярэзінскім запаведніку.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках