24 снежня 2024, aўторак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызтан пагражае падаць у міжнародны суд на беларускія ўлады

17

Гэта адбудзецца, калі Аляксандр Лукашэнка і надалей будзе хаваць у Беларусі Курманбека Бакіева.

«Кіраўніцтва Беларусі не рэагуе на запыты аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева», - заявіў віцэ-прэм'ер часовага ўрада Кыргызтана Азібек Бекназараў.

Паводле яго словаў, калі рэакцыі не будзе і надалей, Кыргызтан можа звярнуцца ў міжнародны суд, паведамляе «Интерфакс».

Раней паведамлялася, што Генпракуратура Беларусі атрымала ад кіргізскіх калегаў запыт на выдачу Курманбека Бакіева.

Аднак начальнік аддзела інфармацыі беларускай Генпракуратуры Пётр Кісялёў патлумачыў, што для разгляду пытання аб выдачы зрынутага кіргізскага прэзідэнта неабходны не толькі запыт, але і матэрыялы крымінальнай справы.

«Пакуль да нас паступіў толькі запыт, і мы чакаем дадатковых дакументаў у хуткім часе, - адзначыў Кісялёў. - Генеральная пракуратура будзе вырашаць пытанне аб вінаватасці Бакіева, і ў залежнасці ад ступені яго віны можа быць прынятае рашэнне аб выдачы».

Разам з тым, як раней пісаў «Ежедневник», Аляксандр Лукашэнка ўжо фактычна папрасіў кіргізскія ўлады не дакучаць яму просьбамі аб экстрадыцыі зрынутага прэзідэнта гэтай краіны.

У інтэрв'ю «Рэйтар» ён заявіў, што Курманбек Бакіеў, знайшоўшы прытулак у Беларусі, знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы.

Па словах Лукашэнкі, пакуль ніхто да яго не звяртаўся, але ўсе звароты «будуць бессэнсоўныя і зневажальныя для часовага ўрада».

Лукашэнка падкрэсліў, што «прэзідэнт Кыргызтана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках