25 снежня 2024, Серада, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць «на высокім узроўні» у ЕЗ

4

На восень цяперашняга года запланаваная канферэнцыя высокага ўзроўню для абмеркавання стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю.

Пра гэта паведаміў БелаПАН балгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕЗ «Усходняе партнёрства» (Еўранэст) Крысціян Вігенін.

Паводле яго словаў, чакаецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі Еўракамісіі, Рады ЕЗ і Еўрапарламента.

Еўрадэпутат адзначыў, што Рада ЕЗ рэкамендавала падрыхтаваць сумесны прамежкавы план рэформаў для Беларусі. «Мы лічым, што гэты дакумент павінен быць як мага больш канкрэтным, прадугледжваць выразныя абавязальніцтвы кожнага з бакоў, за выкананнем якіх можна прасачыць», — сказаў Вігенін.

«Каб убачыць прагрэс у Беларусі, еўраструктуры павінны мець агульную скаардынаваную стратэгію, вылучаць не толькі патрабаванні, але і браць на сябе абавязальніцтвы ў адказ», — заявіў дэпутат. Ён адзначыў, што такая «дарожная карта» не павінна навязвацца, а стварацца ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны.

Вігенін лічыць, што беларусы могуць быць недастаткова паінфармаваныя аб ЕЗ, яго мэтах і каштоўнасцях.

Еўрадэпутат таксама назваў недастатковым прагрэс у галіне дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Паводле яго словаў, прэзідэнцкія выбары «могуць даць моцны імпульс развіццю двухбаковых стасункаў і сур'ёзна паўплываць на іх агульную атмасферу». «Калі Лукашэнка так упэўнены ў сваёй папулярнасці, дык не будзе кантраляваць выбарчую кампанію і ціснуць на апазіцыю», — мяркуе Вігенін.

31 кастрычніка 2010 года сканчаецца тэрмін дзеяння санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, а таксама частковае прыпыненне гэтых санкцыяў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці да лютага 2011 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках