25 снежня 2024, Серада, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльская нафта будзе плыць у Беларусь доўга

24

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, свой першы груз венесуэльскай нафты Беларусь атрымае ў канцы красавіка ці на пачатку траўня.

Паводле крыніц агенцтва, 2 красавіка з Венесуэлы ў адэскі порт ва Украіне накіравалася судна з 80 тысячамі тон нафтавай сыравіны. З Адэсы паліва будзе дастаўлена чыгункай на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, перадае «Радыё Свабода».

Паводле экспертаў, дастаўка нафты ў Адэсу зойме прыкладна 20-30 дзён.

Раней венесуэльскі кіраўнік Уга Чавес паабяцаў, што яго краіна ў траўні будзе штодня пастаўляць у Беларусь 80 000 барэляў нафты.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках