26 снежня 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіне не патрэбны Мытны саюз

28

Вярхоўная Рада Украіны адмовілася праводзіць парламенцкія слуханні аб перспектывах уступлення краіны ў Мытны саюз з Расеяй, Беларуссю і Казахстанам.

За праект пастановы аб правядзенні 21 красавіка 2010 года парламенцкіх слуханняў па пытанні ўступлення Украіны ў Мытны саюз у чацвер прагаласавалі 218 дэпутатаў з 412, зарэгістраваных у зале, паведамляе «Інтэрфакс».

Для прыняцця выніковага рашэння неабходна мінімум 226 галасоў дэпутатаў.

Раней у чацвер Вярхоўнай Радзе не хапіла галасоў, каб прыняць рашэнне аб разглядзе пастановы аб удзеле Украіны ў фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Праект пастановы аб удзеле Украіны ў фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы з Беларуссю, Казахстанам, Расеяй і развіцці ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва быў унесены ў парламент лідэрам партыі Камуністаў Пятром Сіманенкам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках