27 лiстапада 2024, Серада, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: На Rammstein не хадзіў, але кажуць, што нічога страшнага не было

25

На канцэрце нямецкага гурта Rammstein 7 сакавіка ў «Менск-Арэне» старшыня Грамадскага савета па маральнасці не прысутнічаў.

Аднак Мікалаю Чаргінцу распавялі, што нічога страшнага на канцэрце не было. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Я не хадзіў на гэты канцэрт, але кажуць, што нічога страшнага там не было. Проста хацелася ў выходныя крыху пабыць з сям'ёй, таму мы не планавалі ісці. Не планавалі не таму, што лічым яго дрэнным ці добрым. Прыемна хадзіць на тое, што табе падабаецца, што ты ведаеш», -- заявіў Чаргінец.

А Rammstein, па словах старшыні Грамадскага савета па маральнасці, ён не ведае. Ведае толькі толькі, што гэта цяжкі рок. Такая музыка, па словах Чаргінца, яму не падабаецца.

Кіраўнік праўладнага саюза пісьменнікаў таксама сказаў, што не выступаў за адмену канцэрта нямецкага гурта. Гаворка нібыта ішла толькі пра тое, каб падчас выступу нямецкія рокеры не замахваліся на маральнасць беларусаў. А ў тым, што такая небяспека існавала, Чаргінец упэўнены.

«Мы не забаранялі – мы звярталіся да арганізатараў канцэрту, каб тыя выявілі асцярожнасць ў той частцы, каб не было дапушчана на сцэне тых фактаў, якія ў нас маюцца на відэазапісах. У мяне ляжаць стужкі гэтыя. Там сапраўды абуральныя факты», -- заявіў Чаргінец.

Нагадаем, што ў канцы лютага Грамадскі савет па маральнасці прыняў заяву, у якой сцвярджалася, што «рашэнне везці ў Менск Rammstein – гэта памылка, якая можа нам дорага абыйсціся». Пазней Мікалай Чаргінец запатрабаваў ад арганізатараў, каб тыя да пачатку канцэрту арганізавалі папярэдні прагон будучага выступу. Падчас прагону прадстаўнікі Савета і Мінкульта збіраліся пераканацца, што маральнасці слухачоў нічога не пагражае.

Аднак ніякага папярэдняга прагону канцэртнай праграмы не так і не адбылося.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках