27 лiстапада 2024, Серада, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН адпраўлены даклад аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

1

Прэзентацыя дакладу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі для ААН прайшла 4 сакавіка ў Доме правоў чалавека ў Вільні.

У дакладзе кажацца, што, нягледзячы на знешняе дэклараванне імкнення да дыялогу з Еўропай, улады Беларусі дагэтуль працягваюць разганяць мітынгі і акцыі пратэсту апазіцыі. У сувязі з будучай прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі, праваабаронцы адзначылі, што ў краіне назіраецца «закручванне гаек», а будучы год будзе цяжкім, перадае сайт spring96.org.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што ў Беларусі дагэтуль ёсць палітвязні.

«У краіне дагэтуль ёсць палітвязні, што прызнаецца і іншымі, у тым ліку і міжнароднымі арганізацыямі і інстытутамі», - заявіў Стэфановіч.

Афіцыйныя ўлады павінны былі таксама прадставіць свой даклад на тэму сітуацыі з правамі чалавека. Але яны гэтага не зрабілі. Аднак у адрозненне ад ранейшых часоў, у праваабаронцаў летась была магчымасць сустрэцца з дзяржчыноўнікамі і звярнуць іх увагу на некаторыя аспекты ў сферы захавання правоў чалавека.

Аднак размова з чыноўнікамі, асабліва з намесніцай кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Пяткевіч, не была прадуктыўнай. «Нам далі зразумець, што ўсё застанецца так, як ёсць», - адзначыў Стэфановіч.

Што датычыць стасункаў ЕЗ і Беларусі і магчымасці ўжывання санкцыяў у дачыненні да Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, дык, на думку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, Еўропа павінна быць адзінай у сваёй пазіцыі ў дачыненні да Беларусі.

«Мы былі здзіўленыя, калі Літва пагадзілася прыняць у сябе Аляксандра Лукашэнку», - сказаў ён журналістам, праваабаронцам і прадстаўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў іншых краінаў, якія сабраліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках