26 снежня 2024, Чацвер, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не накіроўвалі ў Беларусь бізнесменаў. Санкцыі дзейнічаюць

10
ЗША не накіроўвалі ў Беларусь бізнесменаў. Санкцыі дзейнічаюць

У Беларусі не назіраецца прагрэсу ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, таму эканамічныя санкцыі ЗША застаюцца.

Амбасада ЗША ў Менску пракаментавала «Радыё Свабода» сустрэчы амерыканскіх бізнесменаў з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім. 29 сакавіка ў Менск прыбылі прадстаўнікі 10 кампаніяў у сферы высокіх тэхналогіяў, юрыдычнага кансалтынгу, фармакалагічнай галіны і машынабудавання.

- Якую ролю ў арганізацыі візіту ў Беларусь групы кіраўнікоў амерыканскіх кампаніяў адыграла амбасада ЗША?

- Гэта быў прыватны візіт прадстаўнікоў амерыканскага бізнэсу. Фірмы, чые прадстаўнікі наведалі Беларусь, не звярталіся да ўрада ЗША па дапамогу ў арганізацыі паездкі.

- Ці можа гэты візіт паспрыяць пацяпленню двухбаковых стасункаў паміж краінамі?

- Беларусы і амерыканцы маюць агульныя інтарэсы, якія маглі б стаць падмуркам для плённых, ўзаемавыгадных стасункаў паміж нашымі краінамі. Існуе шмат сфераў, дзе магчымае такое супрацоўніцтва. Злучаныя Штаты звярталіся да Беларусі з прапановамі абмеркаваць гэтыя нявыкарыстаныя магчымасці ў нашых стасунках. Такі сігнал падаў вышэйшаму беларускаму кіраўніцтву памочнік Дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан падчас свайго жнівеньскага візіту ў Менск.

Але, на жаль, пакуль не назіраецца істотнага прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека - менавіта занепакоенасць гэтай сітуацыяй прымусіла Злучаныя Штаты ўвесці фінансавыя санкцыі і візавыя абмежаванні супраць беларускага кіраўніцтва ў 2006 годзе, якія былі пашыраныя ў 2007 і 2008 гадах. Але мы з надзеяй чакаем, што Беларусь зробіць канкрэтныя крокі ў гэтым накірунку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках