2 лiстапада 2024, Субота, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» рыхтуюць да продажу?

29

Вытворцу калійных угнаенняў бліжэйшым часам збіраюцца вывесці з пераліку забароненых да продажу.

Пасля таго прадпрыемства будзе акцыянавана, а затым, магчыма, і прыватызавана.

Як паведамляе газета «Белорусы и рынок» са спасылкай на высокапастаўленага беларускага чыноўніка, РУП ПА «Беларуськалій» у бліжэйшы час можа быць акцыянавана.

«Пастаўлена задача акцыянаваць практычна ўсе буйныя прадпрыемствы. Але гэта будзе не заўтра, бо «Беларуськалій», як і шэраг іншых прадпрыемстваў, спачатку неабходна выключыць з пераліку забароненых да прыватызацыі», - сказаў суразмоўца выдання.

Паводле дадзеных іншых крыніц адпаведныя структуры ўжо прыступілі да правядзення інвентарызацыі маёмасці «Беларуськалія» - як правіла, гэтая працэдура заўсёды папярэднічае падрыхтоўчаму этапу прац па змене статусу прадпрыемства.

Пакуль жа «Беларуськалій» заканадаўча аднесены да аб'ектаў, якія не падлягаюць прыватызацыі. Прававая база, якая дазваляе вывесці шэраг стратэгічна значных прадпрыемстваў з пераліку забароненых да продажу, у Беларусі рыхтавалася на працягу двух апошніх гадоў.

Такая магчымасць закладзена ў праекце закона аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы. Гэты законапраект меркавалася прыняць яшчэ ў 2009 годзе. Аднак Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу паспела яго разгледзець у апошні дзень працы асенняй сесіі толькі ў першым чытанні.

Чакаецца, што законапраект аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і аб відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, будзе прыняты на бліжэйшай вясновай сесіі.

Дадзены законапраект здымае выключнае права дзяржавы на шэраг аб'ектаў і відаў дзейнасці, у тым ліку дазволіць вывесці з пераліку забароненыя да продажу прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы калійных руд і г. д.

Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на паседжанні Гомельскага аблвыканкама ў канцы лютага ўжо паведаміў, што ў калійную галіну Беларусі можа быць прыцягнуты буйны стратэгічны інвестар. З якой краіны будзе інвестар, ён не сказаў, адзначыўшы толькі, што гэта «дакладна не Канада», якая з'яўляецца на сусветным рынку канкурэнтам беларускага вытворцы.

Пры гэтым У. Сямашка адзначыў, што супрацоўніцтва са стратэгічным інвестарам у калійнай галіне можа пачацца ўжо ў 2010 годзе.

Паводле існуючых дадзеных, гаворка ідзе аб кітайскім інвестары, якому пасля акцыянавання «Беларуськалія» можа быць прададзены пакет акцый.

Газета «Ежедневник» адзначае, што да нядаўняга часу ўрад нават не планаваў акцыянаваць прадпрыемствы, якія нясуць «залатыя яйкі». З гэтай прычыны «Беларуськалій» не трапіў у абвешчаную ў 2008 годзе маштабную праграму па акцыянаванні і прыватызацыі шэрагу вядучых беларускіх прадпрыемстваў. Аднак цяпер, мяркуючы па ўсім, абставіны змяніліся.

Падчас візіту ў Менск намесніка старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна 24 сакавіка беларускі кіраўнік падкрэсліў, што Беларусь і Кітай маюць намер у бліжэйшы час ажыццявіць шэраг магутных інвестпраектаў. «Як прэзідэнт я гарантую поўную падтрымку і захаванасць кітайскіх капіталаўкладанняў у беларускай дзяржаве», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках