27 снежня 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам: Менск не страціў ад закрыцця шапікаў

45

На думку сталічных уладаў, ад закрыцця шапікаў у Менску не пацярпелі ні пакупнікі, ні прадпрымальнікі.

Як заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы выконваючы абавязкі старшыні Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, Менск не страціў ад закрыцця шапікаў на прыпынках.

Паводле слоў Ладуцькі, магчымасцяў у гараджан з закрыццём шапікаў для набыцця прадуктаў менш не стала.

«У Менску каля 2,8 тыс. крам, з якіх 60% - нехарчовыя. Ідзе актыўны працэс будаўніцтва буйных гандлёвых цэнтраў. Напрыклад, у красавіку ў Чыжоўцы адкрыецца буйны гандлёвы цэнтр, які прапануе вялікі выбар тавараў (каля 50 тыс. найменняў). Гэта не той выбар, які могуць прапанаваць шапікі», - перадае словы выконваючага абавязкі старшыні Менгарвыканкама БелТА.

Паводле слоў Ладуцькі, арганізацыю гандлю ў шапіках нельга было аднесці да цывілізаваных формаў гандлю. Нараканні да якасці тавараў мела санслужба, заявіў ён.

Пры гэтым Ладуцька сказаў, што закрыццё шапікаў нібыта не пацягнула ваганняў на рынку працы.

«Магчымасцяў для самарэалізацыі, для заробку сродкаў сёння дастаткова», - сказаў выконваючы абавязкі старшыні Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках