27 лiстапада 2024, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пякарскі: Міліцыянт мае права абурацца, што яго фатаграфуюць

27

Намеснік міністра ўнутраных спраў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску даў ацэнку дзеянням АМАПа на акцыях апазіцыі.

Падчас мірных дэманстрацый супрацоўнікі АМАПа ў цывільным, не прадстаўляючыся і не паказваючы дакументаў, з ужываннем грубай фізічнай сілы, перашкаджаюць фатографам і аператарам выконваць іх прафесійныя абавязкі.

«Акцыі гэтыя не заўсёды дазволеныя. Трэба рэальна разумець і ацэньваць сітуацыю. Міліцыянт у праве абурацца, што яго здымаюць, калі яму гэтага не хочацца. Вельмі часта потым ствараецца карцінка, якая ідзе на захад. І міліцыя там фігуруе там у непрывабным святле. Трэба выпрацаваць нейкія правілы паводзінаў, якія б задавальнялі ўсіх», - цытуе Алега Пякарскага «Наша Ніва».

Прэс-сакратар МУС Святлана Бароўская дадала, што гаворкі пра з’яўленне на акцыях адмысловых прэс-афіэцраў, аб якіх раней заяўляла кіраўніцтва міністэрства, не вядзецца.

Нагадаем, што вось ужо цягам паўгода супрацоўнікі АМАПа блакуюць працу журналістаў. Да кожнага журналіста прыстаўляюцца па 2-3 чалавекі, якія адштурхоўваюць карэспандэнтаў ад месца правядзення акцый апазіцыі, пашкоджваючы іх апаратуру.

Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень заявіў, што ў распрацоўцы комплексу мер па працы з журналістамі беларуская міліцыя абапіраецца на досвед калег з Нямеччыны. У адказ на сцвярджэнне намесніка кіраўніка МУС Беларусі ў Саюзе журналістаў Нямеччыны заявілі, што «калі на дэманстрацыі паліцыя збівае людзей, праца журналіста - задакументваць гэта».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках