26 снежня 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ дапаможа пракуратуры і КДБ змагацца з карупцыяй

27

Пракуратура Віцебскай вобласці пачала кампанію па прыцягненні членаў БРСМ і прафсаюзаў да справы барацьбы з карупцыяй.

Роля грамадскіх фармаванняў у выяўленні карупцыйных злачынстваў вельмі нізкая. Такое меркаванне выказаў 10 сакавіка на паседжанні круглага стала па пытанні барацьбы з карупцыяй пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско, паведамляе БелТА.

Як сказаў пракурор, сустракаюцца толькі адзінкавыя выпадкі, калі карупцыйнае злачынства выяўляецца з дапамогай прадстаўнікоў арганізацый БРСМ, прафсаюзаў ці іншых аб'яднанняў. Між тым патэнцыял грамадскіх фармаванняў значна шырэйшы і задзейнічаць яго неабходна больш актыўна, падкрэсліў пракурор вобласці.

У мэтах процідзеяння распаўсюджванню карупцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, выступаюць ва ўстановах адукацыі, выступаюць у прэсе. Паводле словаў Дыско, каб цалкам выкараніць гэту з'яву, неабходна сфармаваць у насельніцтва ўстойлівае пачуццё нецярпімасці да карупцыі. Эфектыўнай дапамогай у гэтым можа стаць актыўная падтрымка грамадскіх аб'яднанняў, упэўнены Генадзь Дыско.

Такое ж меркаванне выказаў і намеснік начальніка УКДБ па Віцебскай вобласці Ігар Швайба. «Мы заўсёды адкрыты для ўзаемадзеяння», - падкрэсліў ён. У дасягненні гэтай мэты дапаможа выпрацоўка адзінага плана або методыкі па працы з насельніцтвам, лічыць Ігар Швайба.

Падобныя круглыя сталы, з мэтай прыцягнення грамадскіх арганізацый да барацьбы з карупцыяй, плануецца правесці па ўсёй краіне. Пасля гэтага, БРСМ і прафсаюзам, трэба разумець, давядуць паказчыкі па выяўленні фактаў карупцыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках