27 лiстапада 2024, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскіх спецслужбах знайшлі беларускага шпіёна

7

Адзін з супрацоўнікаў польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) супрацоўнічаў з беларускай выведкай.

Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэтую гучную справу піша сёння польская Gazeta Wyborcza. Паводле звестак газеты, гэтая інфармацыя з'явілася ў штогадовай справаздачы ABW, якая патрапіла ўчора ў парламенцкую камісію па справе спецслужбаў.

«У справаздачы кажацца, што ў Беластоку праходзіць працэс па справе былога супрацоўніка ABW, які працаваў дзеля выведкі іншай дзяржавы і быў затрыманы ў лютым 2008 года. Імя гэтага чалавека ў рапарце не падаецца. Затое ёсць імя – Вольга Саломенік, гэта грамадзянка Беларусі, якая павінна была быць сувязной у Польшчы і зараз абвешчаная ў вышук», - піша Gazeta Wyborcza.

Штодзённік высветліў, што гаворка ідзе пра Роберта Р., які да моманту затрымання працаваў у Беластоцкім аддзеле ABW, а працэс над ім паводле артыкула 130 крымінальнага кодэкса Польшчы (шпіянаж) засакрэчаны.

Паводле звестак газеты, Саломенік напрацягу некалькіх гадоў мела ў Беластоку фірму, але пасля арышта Роберта Р. знікла.

Журналісты знайшлі яе ў зусім нечаканым месцы – на аўстрыйскай сайце знаёмстваў у рубрыцы «Russische Frauen», дзе тая шукае «мужчыну да 60 гадоў».

ABW адмаўляецца даваць больш інфармацыі пра «беларускага шпіёна».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках