26 снежня 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: «Без міжнароднага ціску дыялог з Менскам немагчымы»

1

Кіраўнік польскага Сейма Браніслаў Камароўскі заклікаў улады Польшчы і Еўразвяза падтрымаць беларускую апазіцыю і незалежныя СМІ.

Старшыня Сейма Польшчы Браніслаў Камароўскі ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» выказаў надзею, што польска-беларуская камісія, пра стварэнне якой заявілі міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Аляксандр Лукашэнка ў Кіеве, зможа наблізіць пазіцыі абодвух бакоў, і ў перспектыве прывесці да вырашэння праблемы польскай меншасці ў Беларусі.

Аднак пры гэтым Браніслаў Камароўскі заявіў, што міжнародная супольнасць павінна працягнуць аказваць ціск на беларускія ўлады.

«Прынцыповай з'яўляецца падтрыманне нейкага ціску грамадскай думкі Польшчы і Еўразвяза на беларускія ўлады, паколькі менавіта з-за гэтага ціску беларускі бок наогул гатовы размаўляць, -- адзначыў старшыня Сейма Польшчы. -- Мне здаецца, што мы не павінны рабіць выбар паміж камісіяй і ціскам. Павінны быць і камісія, і ціск, а таксама пастаянная зацікаўленасць польскай і міжнароднай грамадскасці сітуацыяй у Беларусі».

Сярод спосабаў уплыву на афіцыйны Менск Браніслаў Камароўскі адзначыў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

«Я ведаю, наколькі важная міжнародная падтрымка, бо яна мяне ў 1980-х гадах выратавала ад судовага пераследу», - адзначыў кіраўнік польскага парламента.

Нагадаем, што ў апошні час у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліўваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках