27 снежня 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуснафта» выцясняе прыватныя АЗС

16

Спецыялісты прагназуюць закрыццё многіх недзяржаўных аўтазаправачных станцый, што пацягне за сабой скарачэнне працоўных месцаў.

Новыя ўмовы паставак нафты ў Беларусь у спалучэнні з айчыннымі схемамі паставак гатовых нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак робяць бізнэс АЗС для недзяржаўных прадпрыемстваў стратным. Як паведамляе газета «Белорусы и рынок», нягледзячы на тое, што беларускія ўлады адрапартавалі аб дасягненні дамоўленасцяў з Расеяй аб умовах пастаўкі нафты ў рэспубліку, сітуацыя на рэальным рынку складваецца не так гладка.

6,3 млн. т нафты, якія бяспошлінна ўвозяцца ў Беларусь, можа, і пакрываюць патрэбы ўнутранага рынку, аднак, як распавёў прадстаўнік недзяржаўнай кампаніі, якая валодае сеткай АЗС, ланцужок, па якім гэта паліва даходзіць да рэальнага спажыўца, становіцца «дарогай смерці» для многіх камерцыйных недзяржаўных сетак АЗС.

Ён распавёў, што недзяржаўным паліўным сеткам забаронена набываць паліва наўпрост у заводаў-вытворцаў.

Адзіным пастаўшчыком паліва для недзяржаўных паліўных сетак АЗС стала прадпрыемства «Беларуснафта», якое ажыццяўляе водпуск паліва ў такой колькасці, якой недзяржаўным АЗС хапае на суткі. У тым ліку з-за таго, што ў цяперашні час расейскім кампаніям, якія маюць у Беларусі сеткі АЗС, прапанавана купляць нафтапрадукты таксама ў «Беларуснафты», якая, па сутнасці, стала манапалістам на ўнутраным рынку нафтапрадуктаў.

Што ж тычыцца працы праз «Беларуснафту», то, як тлумачыць беларускі ўладальнік заправак, з'яўляючыся пасярэднікам паміж заводам і недзяржаўнымі АЗС, «Беларуснафта» пры продажы ўсталёўвае нацэнку 5-10%. З улікам гэтай нацэнкі недзяржаўныя сеткі АЗС трапляюць у сітуацыю, калі прыбытак, які яны атрымліваюць, не пакрывае выдаткі.

Не палепшыла фінансавую сітуацыю і павелічэнне рознічнага кошту на паліва на 2% у студзені, бо гэта павышэнне толькі пакрыла 2-адсоткавае павелічэнне стаўкі ПДВ.

«Немінуча стратнасць недзяржаўных прадпрыемстваў прывядзе да закрыцця многіх аўтазаправачных станцый», - прагназуе эксперт і пры гэтым адзначае, што закрыццё прадпрыемстваў, якія рэалізуюць паліва праз АЗС, пацягне за сабой скарачэнне працоўных месцаў (больш за 1,5 тыс. чалавек толькі ў Менску могуць застацца без працы) .

Да таго ж гэта прыводзіць да манапалізацыі галіны. Больш за тое, прадстаўнік гэтага бізнесу адзначае: сёння складваецца ўражанне, што перадумовы для распродажу беларускіх недзяржаўных заправачных сетак ствараюцца свядома.

Выхадам жа з сітуацыі, якая склалася, на думку эксперта, магло б стаць змяненне парадку фармавання адпускных цэн або іх павышэнне для прадухілення стратнасці дзейнасці. Ды і пасрэдніцтва паміж заводамі-вытворцамі і першымі прадаўцамі неабходна ліквідаваць, адзначыў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках