24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Шульга прысуджаны да 10 сутак арышту

13

Судовы працэс над затрыманым журналістам тэлеканала «Белсат» скончыўся.

Працэс над Іванам Шульгом прайшоў у судзе Савецкага раёна Менска. Як паведамляе «Радыё Свабода», незалежнага журналіста абвінавацілі па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (дробнае хуліганства).

Суд над Іванам Шульгом пачаўся каля 12.30. Насуперак чаканням, слуханні праходзяць у закрытым рэжыме. На іх пусцілі толькі траіх журналістаў, якіх упусцілі ў залу пасля першага перапынку. Падчас слуханняў каля будынку суда дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі, а таксама знаходзілася здымачная група беларускага тлеканала «СТВ».

Супрацоўнікі міліцыі капітан Валынцаў і старэйшы лейтэнант Каралькоў заявілі, што Іван Шульга падчас ператрусу офіса тэлеканала «Белсат» абражаў іх, сарваў шаўрон з формы. Па словах Валынцава, журналіст ударыў яго па назе і ў яго пералом. Хоць міліцыянт прыйшоў на працэс, не кульгаючы.

Нагадаем, што 3 лютага каля 15.00 супрацоўнікі міліцыі ў цывільным спрабавалі ўварвацца ў кватэру, у якой размяшчаецца офіс «Белсата» ў Менску. Як мяркуецца, Іван Шульга быў затрыманы каля 15.00 3 лютага пасля таго, як па дамафоне папярэдзіў калегаў пра тое, што да іх офіса накіроўваюцца супрацоўнікі міліцыі. З гэтага моманту абодва мабільныя тэлефоны журналіста не адказвалі.

Паводле заяваў міліцыі, выходзячы з кватэры «Белсата» Шульга нібыта ударыў супрацоўніка міліцыі. Журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», лічаць, што такім чынам улады спрабуюць перашкодзіць іх працы на незалежную крыніцу інфармацыі.

Ноч арыштаванага журналіста пратрымалі ў турме на вуліцы Акрэсціна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках