26 снежня 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэт у студзені недабраў 200 мільярдаў рублёў

24

Міністэрства фінансаў Беларусі недалічылася ў студзені буйных падатковых даходаў.

У студзені 2010 недабор падатковых даходаў у бюджэт краіны склаў 200 млрд. рублёў (амаль 70 мільёнаў даляраў). Пра гэта, як паведамляе БелаПАН, заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец 4 лютага ў Менску на паседжанні калегіі Мінфіна.

«У посткрызісны перыяд напружанасць у эканоміцы і фінансах дзяржавы захоўваецца», — заявіў ён. Як лічыць Харкавец, пра гэта сведчаць вынікі студзеня 2010 года. У рэспубліканскі бюджэт без уліку даходаў фондаў паступіла 2 трлн. рублёў, што адпавядае ўзроўню красавіка мінулага года.

«У параўнанні з планавай дынамікай прыбыткаў бюджэт ужо недабірае каля 200 млрд. рублёў. Праваленыя паступленні па ПДВ, акцызах, падатковых прыбытках ад знешнеэканамічнай дзейнасці, — канстатаваў кіраўнік Мінфіна. — Калі па знешнеэканамічнай дзейнасці яшчэ можна знайсці тлумачэнне, дык вынікі па ПДВ і акцызах — вынік недастатковых тэмпаў росту ў эканоміцы». Па словах Харкаўца, гэта з'яўляецца «трывожным сігналам» па ўсіх узроўнях бюджэтнай сістэмы.

«Сёння павінен быць праведзены аналіз фармавання падатковай базы з ацэнкамі, дзе мы адстаем і прапановамі па выпраўленні сітуацыі», — падкрэсліў Харкавец.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках