5 лiстапада 2024, aўторак, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстанты працягваюць цярпець пераслед

24 лютага суд Маскоўскага раёна сталіцы пачаў разгляд справы па абвінавачванні царквы «Новае жыццё» у забруджванні навакольнага асяроддзя.

Па словах юрыста царквы Сяргея Луканіна, супольнасць абвінавачваецца ў парушэнні артыкула 15.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (псаванне земляў), які прадугледжвае штрафныя санкцыі ў памеры да 500 базавых велічыняў (17,5 млн. рублёў), піша БелаПАН.

Юрыст нагадаў, што ў снежні 2009 года экалагічнае ведамства Менгарвыканкама выявіла сляды нафтапрадуктаў у пробах на праезжай частцы дарогі ля будынка царквы. «Па дарозе ездзяць машыны, аднак гэты факт эколагі інтэрпрэтавалі як забруджванне навакольнага асяроддзя і запатрабавалі ад супольнасці на працягу двух месяцаў пакрыць шкоду прыродзе на суму каля 263 млн. рублёў», — сказаў Луканін. Ён адзначыў, што агульная сума фінансавых санкцыяў супраць царквы можа скласці амаль 100 тыс. даляраў ЗША.

Як паведаміў юрыст, пры адборы пробаў грунта не прысутнічалі панятыя і прадстаўнікі супольнасці; тэрыторыя вакол царквы раней выкарыстоўвалася калгасам імя Калініна для сельгасвытворчасці, а затым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адыходаў з рэшткамі і рухавікамі былых аўтамабіляў. Акрамя таго, разгляд справы паказаў прадузятае стаўленне экалагічнага ведамства Менгарвыканкама да царквы, сказаў Луканін.

Пра дату далейшага паседжання царква будзе апавешчаная позвай.

Як паведамлялася раней, 20 лютага супольнасць атрымала адмову на наглядную скаргу з просьбай адмяніць пастанову Вышэйшага гаспадарчага суда ад 13 студзеня 2009 года, які не задаволіў пазовы «Новага жыцця» аб прызнанні незаконным рашэння Менгарвыканкама аб пазбаўленні супольнасці зямлі і будынка царквы па вуліцы Кавалёва, 72, аб перапрафіляванні будынка кароўніка ў культавы і змене мэтавага прызначэння зямельнага ўчастку, а таксама аб спагнанні з Менгарвыканкама шкоды, панесенай царквой.

7 кастрычніка 2009 года гаспадарчы суд Менска прыняў рашэнне выселіць царкву з займанага будынка па вуліцы Кавалёва, 72. 8 снежня гэтая пастанова ўступіла ў сілу. Са жніўня вернікі вядуць у царкве бестэрміновае кругласуткавае малітоўнае дзяжурства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках