24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Rzeczpospolita»: Лукашэнка – сатрап і супраць яго трэба дзейнічаць рашуча

16
«Rzeczpospolita»: Лукашэнка – сатрап і супраць яго трэба дзейнічаць рашуча

Адсутнасць радыкальных крокаў з боку ЕЗ на падзеі ў Беларусі нясе фатальныя наступствы для Польшчы, піша ўплывовая газета «Rzeczpospolita».

Публіцыст Браніслаў Вільдштэйн у каментары пад загалоўкам «Тэст для Еўразвяза» ацэньвае палітыку беларускага прэзідэнта наступным чынам:

«Лукашэнка – гэта сатрап, аднак дагэтуль ён быў сатрапам рацыянальным. Дзіўна, чаму сярод розных інтэрпрэтацыяў яго апошніх крокаў, не з'яўляецца самая простая, з пункту гледжання міжнароднай палітыкі. Дзеянні Лукашэнкі, накіраваныя супраць польскай меншасці ў Беларусі, можна проста разумець як тэст Масквы датычна Еўразвяза».

Як лічыць аўтар артыкула, стасункі беларускага сатрапа з Расеяй не да канца зразумелыя. Польшча і ЕЗ рабілі стаўку на яго незалежнасць, аднак усім вядома, што пазіцыя Лукашэнкі ў большай меры залежыць ад яго ўсходняга суседа.

ЕЗ асабліва адчувальны да пытання нацыянальных меншасцяў, адзначае «Rzeczpospolita». Лісабонская дамова павінна была стварыць агульную еўрапейскую дыпламатыю. Адсутнасць рашучай рэакцыі Еўразвяза на эксцэсы Лукашэнкі будзе азначаць, што Расея можа сабе беспакарана дазволіць большае.

Уменне гульні з іншымі дзяржавамі - гэта стары і добра засвоены метад расейскай палітыкі, адзначае Браніслаў Вільдштэйн. У любым выпадку, рэакцыя Еўразвяза на дзеянні ўладаў Беларусі з'яўляецца тэстам, за вынікам якога ўважліва сочыць Масква.

Адсутнасць радыкальных крокаў з боку ЕЗ нясе фатальныя наступствы для Польшчы. Як лічыць «Rzeczpospolita», палякі павінны прыкласці ўсе высілкі, каб так не адбылося. Адначасова польскім адказам на дзеянні Лукашэнкі павінна стаць павялічаная дапамога для беларускіх дэмакратычных сілаў, падагульняе свой каментар у газеце «Жэчпаспаліта» публіцыст Браніслаў Вільдштэйн.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках