24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більдт: «Сітуацыя ў Беларусі працягвае выклікаць занепакоенасць»

5

Кіраўнік шведскага МЗС Карл Більдт заявіў, што ўрад Швецыі працягне «падтрымку адкрытай і дэмакратычнай Беларусі».

Пра гэта, як перадае БелаПАН, ён сказаў, прадстаўляючы 17 лютага ў парламенце краіны замежнапалітычную стратэгію на 2010 год.

У сваім выступе, які размешчаны на сайце ўрада Швецыі, Карл Більдт адзначыў, што «сітуацыя ў Беларусі працягвае выклікаць занепакоенасць, не ў апошнюю чаргу ў галіне правоў чалавека».

Кіраўнік МЗС Швецыі адзначыў, што Лісабонскае пагадненне, якое ўступіла ў сілу, надае знешняй палітыцы краіны максімальную еўрапейскую перспектыву, што дадае адказнасці і магчымасцяў.

Сярод прыярытэтаў Більдт назваў: умацаванне ролі ЕЗ як глабальнага гульца, канкрэтызацыя і рэалізацыя палітыкі «Усходняе партнёрства» і стратэгіі «Рэгіён Балтыйскага мора», прасоўванне ўстойлівай глабалізацыі, заснаванай на дэмакратыі, правах чалавека, міжнародных законах, праца з невырашальнымі палітычнымі спрэчкамі ў сістэме ААН .

У 2010 годзе ўрад Швецыі ўнясе свой уклад у далейшае станаўленне Усходняга партнёрства, каб прасоўваць рэформы і еўрапейскую інтэграцыю з бліжэйшымі суседзямі ЕЗ на ўсходзе. «Нашы прыярытэтныя сферы: фінансавая падтрымка неабходных рэформаў у краінах-партнёрах, спрошчаныя магчымасці для працы ў ЕЗ і падарожжа ў ЕЗ, лібералізацыя гандлю і падвышэнне ролі грамадзянскай супольнасці», - заявіў шведскі міністр.

Праграма «Усходняе партнёрства» ініцыявана Польшчай і Швецыяй у 2008 годзе. Яна прадугледжвае палітычнае збліжэнне і эканамічную інтэграцыю краін-удзельніц: 27 дзяржаў ЕЗ і шасці партнёраў - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках